Наколькі разбуральная духоўная лянота?
А. Аркадзь Куляха OCD, паводле catholicnews.by
12 ліпеня 2020
|
Сярод 7-мі дрэнных звычак (заган), якія заглушаюць і зацямняюць сумленне, а таксама адкрываюць чалавека на зло і робяць яго схільным да граху па звычцы, Катэхізіс Каталіцкага Касцёла называе ляноту. Гэта свайго кшталту трывалыя адносіны да жыцця, нежаданне выконваць фізічныя, разумовыя альбо духоўныя намаганні. Прасцей кажучы, чалавек, апанаваны лянотай, марнуе, а нават забівае дадзены Богам час. †