ГРОДНА
Нядзеля,
05 мая
2024 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

Задай пытанне

Чым ёсць залежнасць ад сотавага тэлефона?

Задай пытанне

Сёння ўсё радзей карыстаюцца тэлефоннай кабінкай, а размовы па тэлефоне становяцца ва ўсё меншай ступені вынікам неабходнасці. Выкарыстанне сотавага тэлефона нясе задавальненне. А валоданне гэтым жа тэлефонам становіцца неадольна атракцыйным. Сёння даследаванні пацвярджаюць, што сотавым тэлефонам карыстаюцца часцей, чым інтэрнэтам ці асабістым камп’ютарам. З выкарыстаннем сотавага тэлефона надыходзяць змены ў многіх сферах чалавечага жыцця. Трэба сцвердзіць, што залежнасць ад сотавага тэлефона з’яўляецца новай з’явай. Цікава тое, што часцей мужчыны пападаюць у залежнасць ад сотавага тэлефона, якая характарызуецца наступнымі рысамі:
    - наданне вялікага значэння тэлефону,
    - не адкладванне ані на хвіліну тэлефона,
    - калі няма тэлефоннага апарата, то адчуваецца дыскамфорт, часам нават паніка,
    - тэлефон становіцца пасрэднікам пры кантактах з іншымі,
    - адчуваецца націск няспыннага кантакту з кімсьці,
    - у якасці апраўдання сваіх паводзін карыстальнікі сотавага тэлефона паведамляюць пра яго зручнасць і бяспечнасць,
    - звычайна маскіруюць страхі.
 

Для чаго мы адзначаем юбілеі?

Задай пытанне

кс. Антоні ГрэмзаТрадыцыя святкавання юбілеяў бярэ свой пачатак яшчэ з перадхрысціянскіх часоў. Кніга Левіта Старога Запавета падае звестку аб устанаўленні шабатовага года. Праз кожныя 7 год земляробы не апрацоўвалі зямлю. Сярод народаў Усходу існавала перакананне, што зямля, каб даць новы ўраджай, павінна мець год адпачынку. У Бібліі ўвянчэннем 7 перыядаў сямі шабатовых год, якія складалі ў суме 49 год (7х7=49), быў 50-ты год, названы юбілеем. Пачатак гэтага года звыкла абвяшчалі гучаннем барановага рога.
    Менавіта з такога спосабу абвяшчэння бярэ сваю назву юбілей (з габр. Jobel азначае барановы рог). Са святкаваннем было звязана ўсеагульнае дараванне даўгоў і пакаранняў. Юбілейны год меў глыбока прымірэнчае значэнне, падчас якога перш за ўсё ўсведамлялі сабе, што кожны з людзей з’яўляецца даўжніком Бога. Юбілей суправаджала свядомасць даравання він перш за ўсё Богам. Адсюль таксама паходзіць выраз аб тым, што прыход Езуса на свет названы “паўнатой часу” і “годам ласкі ад Пана”. Гэта мела значэнне прабачэння ўсіх грэшных абцяжаранняў у адносінах да Бога. Дзякуючы Божаму Сыну, як тлумачаць тэолагі, здзейснілася дасканалае прымірэнне нас з Богам і дараванне ўсякага доўгу.
   

Для чаго мы асвячаем віно падчас свята св. Яна?

Задай пытанне

Ксёндз Юрый МарціновічАдказ на гэтае пытанне трэба пачаць з таго, што віно з’яўляецца вельмі важным у гісторыі хрысціянства. Пра гэтую важнасць сведчыць хоць бы гісторыя вяселля ў Кане Галілейскай. Менавіта там Езус здзяйсняе першы цуд – перамяняе ваду ў віно. Дзякуючы гэтаму вясельныя госці маглі яшчэ даўжэй і гучней павесяліцца.
    Ужо ў Старым Запавеце мы чытаем, што Бог даверыў клопат аб вінаградніку чалавеку, бо плён вінаградных кустоў радуе сэрца, дазваляе таксама забыць пра працу і стомленасць. Біблія ўспамінае пра віно аж 450 раз. Кожны год у літургічны ўспамін св. Яна-Апостала, які прыпадае на 27 снежня, у нашых касцёлах практыкуецца звычай благаславення віна. У гэты дзень кожны вернік, які прынясе ў касцёл віно, можа яго асвяціць. Паблагаслаўлены напітак павінен захаваць людзей ад смагі, зберагчы здароўе і засцерагаць ад атручэнняў. Асвячанае віно з’яўляецца таксама сімвалам любові, а яго ўжыванне пазбаўляе нас ад атруты зла і нянавісці, а таксама дапамагае ў пашырэнні ўзаемазразумення і зычлівасці.
   

Раратняя св. Імша. Што гэта?

Задай пытанне

Як мы добра ведаем, што раратнія св. Імшы з’яўляюцца неадлучным элементам радаснага часу чакання, чым ёсць Адвэнт. Яны цэлебруюцца ў кожнай парафіі. Святыя раратнія Імшы, традыцыйна называныя “Раратамі”, звычайна ажыццяўляюцца перад усходам сонца, падкрэсліваючы такім спосабам выключнасць гэтага перыяду. Назва “рараты” паходзіць ад песні на ўваход, якая пачынаецца са словаў: “Rorate caeli desuper” (“Спусціце нябёсы расу”). А таму гэта ёсць св. Імша з набажэнствам аб Найсвяцейшай Панне Марыі, якая цэлебруецца ў перыяд Адвэнта. Яна з’яўляецца адным са знакаў прысутнасці Маці Бога ў гэты час, таму што Яна чакала Месіі асаблівым чынам. Марыя перажывала Адвэнт чакання як дачка Ізраіля, Маці Езуса і Касцёла.
    Падчас ажыццяўлення св. раратняй Імшы запальваецца дадатковая свечка, якая сімвалізуе Заступніцу адвэнтавага чакання – Марыю. Менавіта гэтыя св. Імшы, цэлебраваныя ў перыяд Адвэнта, павінны нам асабліва нагадваць Марыю, таму што Яна, аналагічна як золак апярэджвае ўсход сонца, так апярэдзіла прыход Святла свету – Езуса Хрыста.
   

Чым ёсць канон Святога Пісання?

Задай пытанне

Спачатку трэба сказаць, што канон Святога Пісання – гэта спіс святых кніг, дакладна акрэсленых традыцыяй і магістэрыяй Касцёла. Дзякуючы біблейскаму канону мы можам лёгка і хутка адрозніць натхнёную кнігу ад ненатхнёнай і зразумець,якая з іх для нас з’яўляецца нормай веры і паводзінаў. Да натхнёных і кананічных кніг у Каталіцкім Касцёле належаць кнігі Старога Запавету: Быцця, Зыходу, Левіта, Лічбаў, Другазаконня, Езуса Навіна, Суддзяў, Руты, 1 - 2 Самуэля, 1 – 2 Валадарстваў, 1 – 2 Кронікаў, Ездры, Нээміі, Тобія, Юдыты, Эстэры, 1 – 2 Макабеяў, Ёва, Псальмаў, Прыпавесці Саламона, Эклезіяста, Песня песняў Саламона, Мудрасці Саламона,Мудрасці Сіраха, Ісаі, Ераміі, Плач Ераміі, Баруха, Эзэхіэля, Даніэля, Дванаццаці меншых прарокаў. А таксама ў Новым Запавеце: Евангеллі паводле Мацвея, Марка, Лукі і Яна, Дзеі Апосталаў, Пасланне да Рымлянаў, 1 – 2 да Карынцянаў, да Галатаў, да Эфесцаў, да Філіпянаў, Каласянаў, 1- 2 да Тэсаланікійцаў, да Ціта, да Філімона, да Габрэяў, св. Якуба, 1 – 2 св. Пятра, 3 Пасланні св. Яна, Пасланне св. Юды і Апакаліпсіс св. Яна апостала.
   

Старонка 46 з 51:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  241

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.