Ці можна на хрысціянскіх знаках пакідаць прысвячэнне?
grodnensis.by
02 мая 2021
|
Прысвячэнне – кароткая форма выказвання, скіраваная да таго, каму штосьці дораць, тым, хто дорыць, паведамленне пра асвячэнне новай святыні ці місійнага крыжа, а таксама інфармацыя пра асобу, якой аўтар прысвячае свой твор. Што датычыцца людзей, прысвячэнне з’яўляецца найвышэйшай удзячнасцю, выразам памяці, любові або павагі да асобы. Гэта словы, уласнаручна напісаныя і падпісаныя аўтарам твора або ўладальнікам прадмета. Першапачаткова такую ўдзячнасць атрымлівалі касцёлы, місійныя крыжы і іншыя рэлігійныя рэчы, а таксама асобы, якія займалі высокае становішча ў грамадскай іерархіі. Пазней з’явіліся сямейныя і сяброўскія прысвячэнні ў форме вершаў, цытат з Бібліі і інш. †