Як зразумець, што ў табе жыве злы дух? Ці дапамагае абрад экзарцызму кожнаму?
grodnensis.by
09 студзеня 2022
|
Напачатку трэба крыху прыгадаць дзеянні злога духа. Першае – гэта спакуса. Спакусы бываюць у кожнага. Можна адрозніць натуральныя спакусы і тыя, што паходзяць ад д’ябла. Натуральныя звязаны з нашай слабасцю, калі, напрыклад, парушаем пост, але пры гэтым разумеем, што паступаем дрэнна. Калі ж мы не змагаемся са слабасцямі, не каемся і пастаянна жывём у такім стане, то рызыкуем упусціць у сваю душу злога духа. †