Настаўніцкі інстытут Касцёла двойчы афіцыйна выказваўся на гэты конт. Абодва дакументы заклікаюць і заахвочваюць біскупаў і святароў тлумачыць вернікам важнасць і значэнне сціпласці ў вопратцы. Прычынай з’яўляецца годнасць чалавечага цела як святыні Святога Духа і абавязак захоўваць цноту: уласную і бліжніх. Дадзеныя дакументы не ўтрымліваюць дэталёвых правіл адносна выгляду адзення. Гэта звязана з тым, што яны маюць агульнакасцёльны характар, г. зн. адрасаваны біскупам усяго свету, якія нясуць паслугу ў розных культурах. Аднак прынцыпы Касцёла і маралі ўніверсальн...
Усе праблемы, якія тычацца нашай веры, шырока і вычарпальна каментуюцца ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла. “Грахі трэба ацэньваць паводле іх цяжару. Адрозненне паміж смяротным грахом і лёгкім, якое ўжо бачна ў Святым Пісанні, было прынята ў традыцыі Касцёла. Досвед людзей яго пацвярджае. Смяротны грэх знішчае ў нас любоў з-за сур’ёзнага парушэння Божага закону; прапануючы чалавеку ніжэйшыя даброты, ён адварочвае яго ад Бога, які з’яўляецца яго канчатковай мэтай і шчасцем. Лёгкі грэх дазваляе любові трываць, хоць крыўдзіць яе і раніць” (ККК 1854, 1855).
У асобе святара мы сустракаем не проста чалавека з тэарэтычнымі ведамі, але асобу са шчырым жаданнем служыць.
У першую чаргу, варта памятаць, што святар – гэта асоба, заданне якой выказваць не прыватныя меркаванні, але дзяліцца з вернікамі вучэннем і досведам Касцёла (ККК, 1551–1553). Ніякая зямная арганізацыя не мае столькі назапашаных ведаў і такога вопыту, колькі Каталіцкі Касцёл за дзве тысячы гадоў нястомнага служэння збаўленню сужэнства і сям’і. Па-другое, быць святаром не прафесія, а пакліканне, як і да сям’і (KKK, 1603; Ян Павел ІІ, Pastores dabo vobis, 41; Familiaris Con...
Паводле каталіцкай традыцыі, асвечаная вада належыць да сакраманталіяў. Чым з’яўляюцца сакраманталіі? Як кажа нам Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, гэта прадметы або дзеянні, якія, дзякуючы малітве Касцёла, указваюць на духоўныя даброты і асвячаюць штодзённае жыццё веруючага чалавека, рыхтуючы яго да больш глыбокага прыняцця і перажывання канкрэтнага сакраманту.
Народнае павер’е мае вытокі ў кельтскай культуры. Старажытныя кельты на пачатку мая адзначалі свята Белтэйн (Beltane), падчас якога заключаліся г. зв. “пробныя сужэнствы”. Сужэнцы маглі скасаваць такі саюз без усялякіх наступстваў, адсюль і меркаванне, што майскія шлюбы нетрывалыя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч