Што гаворыць Касцёл адносна грашовых ахвяраванняў?
ІІ Ватыканскі Сабор у дагматычнай Канстытуцыі пра Касцёл прыпамінае назвы, якімі Святое Пісанне азначае рэчаіснасць Касцёла: Божая будоўля, дом Бога, скінія Бога з людзьмі, святы Горад, новы Ерузалем (параўн.: Lumen gentium, 6). Св. Пётр называе членаў Містычнага Цела Хрыста жывымі камянямі (параўн.: 1 П 2, 5), што ў сваю чаргу паказвае асаблівае месца і ролю вернікаў у касцёльнай супольнасці. Зразумела, што дзеля дасягнення вызначанай Богам мэты Касцёл патрабуе таксама і матэрыяльных сродкаў. †