ГРОДНА
Панядзелак,
02 снежня
2024 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

Задай пытанне

Ці будуць сужэнцы злучаны ў Небе?

Задай пытанне

Езус сказаў ім: «Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж. А тыя, хто будзе годны таго веку і ўваскрасення з мёртвых, не будуць ні жаніцца, ні выходзіць замуж, ні памерці ўжо не змогуць, бо яны роўныя анёлам і з’яўляюцца сынамі Божымі, будучы сынамі ўваскрасення»” (Лк 20, 34–36).
    Шлюб для многіх людзей з’яўляецца пакліканнем. Яны знаходзяць у ім паўнату шчасця, школу любові, нанова вучацца бачыць прыгажосць у свеце.
    Здараецца, некаторым людзям сэрца падказвае, што каханы чалавек, які адышоў у вечнасць, павінен заўсёды заставацца самым важным у жыцці. Як правіла, гэта дыктуецца надзеяй на спатканне з каханым (каханай) у Божым Валадарстве.
 

Чым дэпрэсія адрозніваецца ад духоўнага крызісу?

Задай пытанне

Няправільным было б меркаваць, што дэпрэсіяй з’яўляецца штосьці несур’ёзнае, што праходзіць само па сабе. Цалкам несправядліва кагосьці вінаваціць за дэпрэсію або казаць, што яна вынікае з граху ці з’яўляецца звычайнай лянотай. Дэпрэсія – гэта хвароба, на якую пакутуюць мільёны людзей ва ўсім свеце, незалежна ад паходжання, узросту, рэлігіі і г. д.
    Трэба таксама разумець, што не кожнае праяўленне суму, дрэннага настрою, стомленасці ці прыгнечанасці – сімптом дэпрэсіі. Людзі часам вельмі глыбока і інтэнсіўна перажываюць унутры сябе нейкія жыццёвыя праблемы, выпрабаванні, няшчасці, няўдачы, канфлікты. Часта з падобных сітуацый чалавек выходзіць пераможцам, яшчэ больш моцным, чым раней. Але здараецца і так, што празмерныя перажыванні або праблемы прыводзяць менавіта да дэпрэсіі. Калі хтосьці заўважае, што ў бліжняга працяглы час адсутнічае радасць да жыцця, жаданне што-небудзь рабіць, і ўсё гэта адначасова суправаджаецца фізічнымі сімптомамі розных хвароб (напрыклад, болем у вобласці грудной клеткі, расстройствам страўніка), то гэта выразная прыкмета дэпрэсіі. У яе лёгкіх станах можа дапамагчы простая змена ладу жыцця, нават звычайны шпацыр, адпаведная дыета, кантакт з сябрамі або нейкая праца. Аднак вельмі часта не абыходзіцца без дапамогі спецыяліста і фармакалагічнага лячэння.
   

Якія галоўныя заданні святара ў сучасным свеце?

Задай пытанне

Першая з задач сучаснага святара – прысутнічаць у жыцці тых, да каго яго пасылае Хрыстос. Мэтай гэтай прысутнасці ў свеце з’яўляецца евангелізацыя, г. зн. распаўсюджванне Добрай Навіны і вядзенне людзей да Бога, каб яны маглі захапіцца Хрыстом, Яго словамі і ўчынкамі, каб дастасоўвалі сваё жыццё да біблійных наказаў. І каб так сталася, а словы не засталіся толькі словамі, трэба каб Евангелле дайшло да свядомасці чалавека, а чалавек сваёй свядомасцю прытуліўся да Божага слова. Евангелізацыя патрабуе ад святара мужнасці, каб увесь час нанова супастаўляць сябе з вучэннем Езуса і – па прыкладзе Месіі – ісці да людзей найперш для таго, каб моўчкі любіць. Толькі бачная і ахвярная любоў святара садзейнічае таму, што людзі паслухаюць яго, а не маладых ідэолагаў ці цынічных дэмаралізатараў.
   

Чаму жанчыны не пакрываюць галаву ў каталіцкай святыні?

Задай пытанне

Калі чытаем Святое Пісанне, у прыватнасці лісты св. апостала Паўла, знаходзім шмат тэкстаў, дзе даюцца парады не толькі адносна веры, але і культуры, звычаяў і г. д. Там жа можам знайсці і згадку аб пакрыцці галавы ў святыні. “І кожная жанчына, што моліцца або прарочыць з непакрытаю галавою, сароміць сябе, бо выглядае як аголеная” (1 Кар 11, 5).
   

Што такое жалоба і як яе правільна захоўваць?

Задай пытанне

chankoАд людзей старэйшага пакалення мы ведаем пра звычай, што пасля смерці блізкай асобы на працягу года трэба насіць чорнае ўбранне, якое выражае жалобу. У сваю чаргу Касцёл нічога не гаворыць наконт таго, колькі павінна працягвацца жалоба, што можна рабіць падчас яе, а чаго трэба пазбягаць.
   

Ці можа святар пакінуць вернікаў самастойна адараваць Найсвяцейшы Сакраманат?

Задай пытанне

Калі няма сур’ёзнай перашкоды, то касцёл, у якім захоўваецца Найсвяцейшы Сакрамант, павінен быць адчынены штодзённа, прынамсі на працягу некалькіх гадзін, каб парафіяне маглі маліцца перад Гостыяй” (кан. 937 Кодэкса кананічнага права). Інакш кажучы, калі людзі маюць патрэбу памаліцца перад Найсвяцейшым Сакрамантам, у касцёле павінны быць створаны для гэтага адпаведныя ўмовы. Неабходна выбраць належнае месца, гарантаваўшы бяспеку Гостыі.
   Далей ККП сцвярджае: “Рэкамендуецца, каб у гэтых касцёлах і араторыях здзяйснялася ўрачыстае выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту на адпаведны тэрмін, няхай нават з перапынкамі, каб мясцовыя вернікі глыбей разважалі аб эўхарыстычнай таямніцы і з большым натхненнем адаравалі яе. Аднак такога роду выстаўленні павінны адбывацца толькі ў тым выпадку, калі прадбачыцца сход дастатковай колькасці вернікаў: акрамя таго, пры гэтым неабходна захоўваць устаноўленыя нормы” (кан. 942).
   

Для чаго ствараецца парафіяльная рада? І як яна працуе?

Задай пытанне

Парафія – гэта арганізм, супольнасць, якая кіруецца пэўнымі нормамі. Такім чынам, у парафіі павінны быць некаторыя атрыбуты, якія дапамагаюць ёй функцыянаваць і выконваць сваё прызначэнне. Адным з такіх атрыбутаў з’яўляецца парафіяльная рада. Падыход да гэтага інстытута адрозніваецца з пункту гледжання свецкага заканадаўства і кананічнага права.
    Трэба адзначыць, што Кодэкс кананічнага права нічога прама не гаворыць пра інстытут парафіяльнай рады ў Каталіцкім Касцёле. Аднак у каноне 536 акрэсліваецца магчымасць стварэння душпастырскай рады, якая мае толькі дарадчы голас, кіруецца нормамі, акрэсленымі біскупам, і дапамагае пробашчу ў душпастырскай працы. Стварэнне такой рады ў парафіі не з’яўляецца абавязковым.
   

Старонка 10 з 37:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  30

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.