Ці можа некатолік спавядацца ў каталіцкага святара?
Адказ на гэтае пытанне можна знайсці ў Кодэксе кананічнага права, у якім вельмі ясна гаворыцца пра сакраманты ў Каталіцкім Касцёле. “Служыцелі-католікі правамоцна ўдзяляюць сакраманты толькі католікам-вернікам, якія таксама правамоцна прымаюць іх толькі ад служыцеляў-католікаў” (кан. 844 §1). Такім чынам, каб атрымаць правамоцна сакрамант святой споведзі ў каталіцкага святара, трэба знаходзіцца ў поўнай еднасці з Каталіцкім Касцёлам, г. зн. быць католікам. †