У чым розніца паміж бояззю Божай як дарам Святога Духа і страхам перад Богам?
Апостал Павел, згодна з біблейскай традыцыяй, атаясамлівае цноту боязі Божай з дарам набожнасці. Ён сцвярджае: тым, што найбольш развівае набожнасць і боязь Божую, з’яўляецца вернасць чыстаму сумленню (параўн. 1 Цім 1, 5–18; 4, 2). Таксама і клопат пра збаўленне патрабуе руплівасці, поўнай “боязі і трымцення”, дзякуючы чаму Бог станецца ў нас “здзяйсняльнікам і жадання, і дзеяння” (параўн. Флп 2, 12–13).У сувязі з магчымай негатыўнай інтэрпрэтацыяй дару боязі Божай, асобна выдзяляем і адрозніваем адмоўную паставу, якую называем “страхам Божым”. Страх з’яўляецца перажываннем стану нежадання таго, што можа здарыцца, і ўспрымаецца як зло. †


С



Дарагія Чытачы!