Ці можна верыць у сны?
кс. Павел Салабуда
03 кастрычніка 2009
|
Што на гэты конт гаворыць Касцёл?Сон мае шмат інтрыгуючых уласцівасцяў. Падчас сну чалавечая мускулатура знаходзіцца ў аслабленым стане, а рытм сэрца запавольваецца. Сон перадае эмацыянальны фон нашага жыцця. Вядома, што ён выконвае рэгенерыруючую функцыю арганізма, таму мы праводзім у сне аж 1\3 нашага жыцця. Паводле некаторых даследчыкаў гэтай з’явы сон з’яўляецца важным элементам жыцця, таму што мары ў сне даюць магчымасць перш за ўсё разрадзіць напружанне. Часам чалавек акрэслівае гэта як невялікі “фільм” або “расказік”. Цікава, даследчыкі заўважылі, што існуе розніца паміж снамі ў мужчынаў і жанчынаў. Часцей за ўсё жанчынам сніцца які-небудзь адзін чалавек, вядомае наваколле, а галоўныя героі праяўляюць шмат эмоцый. А вось сны ў мужчынаў характарызуюцца высокім узроўнем агрэсіі і фізічнай актыўнасці, а дзеі сна праходзяць у невядомых месцах. †


Паводле меркаванняў каталіцкага Касцёла несакрамэнтальнае сужэнства – гэта саюз мужчыны і жанчыны, якія жывуць разам і вядуць сумесную гаспадарку (як муж і жонка), але не звязаны сакрамэнтам Сужэнства. Гэта ахрышчаныя людзі, якія не могуць заключыць шлюб, згодна з патрабаваннямі хрысціянскай веры, хоць бы ў многіх выпадках яны гэтага хацелі. Перашкодай для іх з’яўляецца тое, што яны заключылі раней сакрамэнтальны сужэнскі саюз у Касцёле, развяліся і ўзялі з іншай асобай грамадзянскі шлюб. Жывучы ў такім стане, яны хочуць быць у споведзі і прыняць св. Камунію, часам абвінавачваючы Касцёл, што ён - вельмі суровы для іх.
Кс. Андрэй Рылка – філосаф, тэолаг. Даследуе пытанні адносінаў паміж верай і розумам, рэлігіяй і мараллю. Цікавіцца праблемамі ўплыву стэрэатыпаў на спосаб мышлення і вераванняў людзей.



Дарагія Чытачы!