Спяшайцеся любіць людзей
Таццяна, Гродна-Аўгустовак
23 снежня 2009
|
Ці не так адбываецца ў нашым жыцці, што часта розныя падзеі нашага жыцця мы ўспрымаем як большыя ці меншыя перашкоды для рэалізацыі нашых намераў? Ці мы не пратэстуем, калі дрэннае надвор’е перапыняе канікулы, а хвароба – намечаныя планы? Ці не бунтуемся, калі жорсткая рэчаіснасць знішчае нашыя жыццёвыя мары? Як мы можам жыць у “здаровай” атмасферы і творча працаваць, калі нам пастаянна нагадваюць пра лёс бедных, хворых і самотных?
Сапраўднае хрысціянскае жыццё заклікае нас, каб мы былі чуйныя і разумелі свет, які нас акружае. Гэтая пільнасць можа змяніць нашае існаванне, бо змяняе наш погляд на свет і падзеі, якія “прамаўляюць” да нас.
12 снежня моладзь парафіі імя Вастрабрамскай Божай Маці Міласэрнасці (Гродна - Аўгустовак) на чале з ксяндзом-пробашчам Аляксандрам Шэметам, а таксама з ксяндзом-вікарыем Аляксандрам Багдановічам і сястрой Людмілай наведалі Дом грамадскай апекі, дзе знаходзяцца асобы, пра якіх забыліся самыя блізкія.†