Вострая Брама – наша брама да Неба
Караліна Бутоліна
27 снежня 2012
|
Ужо не першая пілігрымка за плячыма медыкаў з Душпастарства службы здароўя. Мы пераадольвалі розныя адлегласці, каб наведаць святыя месцы. Але гэтая пілігрымка ў Вострую Браму была асаблівай.
Па-першае, гэта першая пілігрымка з нашым новым душпастарам кс. Мікалаем Ціхановічам. Па-другое, яна адбылася ў Год веры. Па-трэцяе, кожная пілігрымка надзвычайная сама па сабе, як кожная новая сустрэча з Маці Божай. Гэта кожны раз новыя пачуцці, новыя перажыванні, новыя разважанні. Большасць з нас ужо не адзін раз наведвала санктуарый Маці Божай Міласэрнасці, але былі і тыя, для каго гэта была першая сустрэча з Марыяй ў Вострай Браме. †