Адорваючы ружамі Каралеву Ружанца, лечыш раны Яе Сыну
Алена Блажэеўская, парафіянка касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Росі
23 кастрычніка 2016
|

...Дзверы адчыніў дзед Рыгор. У пакоі я звярнула ўвагу на стол, дзе знаходзіліся Біблія, распяцце, на якім вісеў незвычайны ружанец, і свечка. Падобную карціну на той час можна было ўбачыць нячаста. Дзядуля шчыра прызнаўся, што гэта рэчы, з дапамогай якіх ён выйшаў “з жыцця ў цемры на дарогу святла”. І шчыра распавёў пра сваё дзяцінства, якое правёў у інтэрнаце, навучанне ў тэхнікуме і празмернае жаданне разбагацець, з-за якога давялося апынуцца ў турме. †