ГРОДНА
Пятніца,
19 ліпеня
2024 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

Лісты чытачоў

Я давяраю Табе нашае жыццё!

Лісты чытачоў

Я заўсёды прасіла Госпада ў малітве аб добрым мужы. Марыла, што ўсёй сям’ёй мы будзем хадзіць у касцёл і праслаўляць Бога за наш саюз.
    З будучым мужам мы сустрэліся 5 гадоў таму. Я адразу адчула ў ім нешта роднае свайму сэрцу. Мы бачыліся штодня, заўсёды мелі аб чым пагаварыць. А маглі проста маўчаць, і нам было добра.
    Малады чалавек паходзіў з непрактыкуючай сям’і праваслаўных. Аднаго разу я збіралася ў касцёл і прапанавала яму пайсці разам. Любы з радасцю пагадзіўся. Пасля прызнаўся, што яму вельмі спадабалася прысутнічаць на Эўхарыстыі і цяпер хоча заўсёды са мной бываць у касцёле. Пазней нарачоны прыступіў да сакраманту споведзі. А 4 гады таму мы павянчаліся.
    Як і многія сем’і, марылі аб тым, каб Пан блаславіў наша сужэнства на нараджэнне дзяцей. Мінула паўгода, а чаканая цяжарнасць не наступала. Мы занепакоіліся і прайшлі медыцынскае абследаванне. Дыягназ – 100-працэнтнае бясплоддзе, ад якога яшчэ не існуе лекаў на зямлі. Ніколі не думала, што маю сям’ю напаткае такое выпрабаванне.
 

Вазьміце адказнасць за сябе...

Лісты чытачоў

У адну з субот у парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах адбылася чарговая штомесячная малітоўная сустрэча. У гэты раз яна была прысвечана тэме пакаяння.
    Пробашч парафіі кс. Віктар Ханько на пачатку пропаведзі разважаў над радкамі з Евангелля: “Не кожны, хто кажа Мне «Госпадзе! Госпадзе!» увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але хто выконвае волю Айца Майго Нябеснага” (Мц 7, 21). Святар нагадаў прысутным пра тое, што само знаходжанне ў касцёле, так званая “рэлігійнасць” і нават малітва не з’яўляюцца праявай жаданых адносін з Богам, якіх Ён прагне. Важны матыў. Кс. Віктар казаў пра 3 магчымыя прычыны для малітвы: страх, боль і “так робяць іншыя”. У той час як адзіным Богу заўгодным матывам з’яўляецца любоў. Вось закахаўся неахайны хлопец – і змяніў свае звычкі, стаў сачыць за сваім знешнім выглядам. На гэта паўплывала не незадаволенасць бацькоў ці ціск з боку акружаючых, а менавіта любоў да дзяўчыны. Таксама і для хрысціяніна матывам да кожнага дзеяння павінна быць любоў.
   

Хіба гэта не цуд!

Лісты чытачоў

У 50-гадовым узросце я шчыра паспавядалася з усяго свайго жыцця. Гэта было ў пачатку 2009 года, калі Бог прыслаў у наш пасёлак першага пасля Другой сусветнай вайны пробашча – кс. Аляксандра Севасцьяновіча.
    На першы погляд здавалася, што Пан Езус прыняў мае грахі, адчувалася лёгкасць. Тэарэтычна я разумела, што з’яўляюся Божай дачкой, жыву ў створаным Ім свеце... Але так хацелася адчуць сэрцам паўнату любові Усемагутнага! Я ўсведамляла, што гэта не так проста, але ўсё ж прагнула. І імкнулася да гэтага з дня ў дзень. Шмат малілася, слухала пропаведзі, чытала Пісанне, разважала над ім, цікавілася сведчаннямі і жыццём святых, пасцілася за грахі, а потым – і ў іншых намерах. З любоўю прымала ўсё тое, што Бог дапускаў. У тым ліку і церні, цяжкасці, за якія дзякавала і са слязьмі прасіла аб дапамозе. Усемагутны даваў спакой... Увасабляючы ў жыццё Божыя планы, намеры, даверыўшыся Яму цалкам, разумееш, што Бог цябе ніколі не пакіне.
   

Па волі Айца ў Бэтлееме нарадзіўся Збаўца

Лісты чытачоў

Па волі Айца ў Бэтлееме нарадзіўся Збаўца. Ён прыйшоў у свет, каб ачысціць чалавецтва ад грахоў і падарыць людзям вечнае жыццё. За гэта Яму давялося заплаціць высокую цану – быць распятым на крыжы. Але затым Хрыстос уваскрос, аб’явіўшы свету бязмежную крыніцу Божай міласэрнасці. І застаўся навечна жывы – у чалавечых сэрцах і душах. Напярэдадні вялікага свята Нараджэння Пана людзі заміраюць у чаканні чарговага прыйсця Езуса. Углядаюцца ў неба ў пошуках першай зоркі, якая нагадвае пра велічную падзею, што адбылася больш за дзве тысячы гадоў таму...
Трывае час, калі варта ў чарговы раз падзякаваць Богу за Яго любоў да нас. Умацуемся ў думцы, што з Усемагутным ніякія нягоды не страшныя. З Ім мажліва ўсё. Няхай марнасць сыдзе ў мінулае. Прабачым бліжняму крыўды, стаўшы дабрэйшымі адзін да аднаго. І тады ў кожным доме запаліцца агеньчык Хрыстовага супакою, які асвятляе жыццё сардэчнасцю і спагадай.
   

Запіскі алкаголіка

Лісты чытачоў

Дзмітрый, 42 гады. Жанаты, мае дваіх дзяцей. Па прафесіі інжынер-праграміст. Зараз у водпуску па доглядзе за малодшым сынам. Алкаголь пакаштаваў яшчэ ў школе. Паступова прызвычаіўся. Ва ўніверсітэце з-за “гулянак” пачаў прапускаць заняткі, пазней – працу. Намагаўся кінуць піць сам. Хапала максімум на некалькі месяцаў. За плячыма тры кадзіроўкі. Восенню бягучага года вырашыў звярнуцца ў Гродзенскі абласны клінічны цэнтр “Псіхіятрыя-наркалогія”, таму што ясна ўсвядоміў: трэба лячыць не цела, а псіхіку. Ва ўстанове залежнаму ад алкаголю прапанавалі прайсці праграму лячэння працягласцю 28 дзён. Ці атрымаецца ў Дзмітрыя пачаць нармальнае жыццё, вярнуць давер акружаючых і ўласны душэўны супакой?
Дзень першы
    Прыехаў у цэнтр. Трохі неспакойна... Размаўляў з доктарам. Пазнаёміўся з групай. Пра сябе распавядаў. Больш слухаў, чым гаварыў... Пакуль што збіраюся з думкамі. Няпроста...
   

Старонка 7 з 19:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  166

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.