Парафія ў Гожы
ачынаем цыкл публікацый, прысвечаных гісторыі каталіцкіх парафій Гродзеншчыны. Будзем паволі рухацца ад Гродна ў розныя бакі і даведвацца самае цікавае не толькі пра парафіі, але і пра населеныя пункты, дзе яны размяшчаюцца.У “Апісаннях літоўскіх дарог”, якія складаліся крыжакамі з мэтай пракладвання найбольш зручных маршрутаў для паходаў на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага, згадваецца населены пункт “Ussa” або “Vsa”, каля якога крыжацкія атрады бродам перапраўляліся праз Нёман і правым берагам ракі ішлі да Горадзена. Менавіта так у перакладзе на старанямецкую мову гучала назва Ожы, старажытнага паселішча над Нёманам. †

ддзе таму на карце Гродзенскай вобласці можна было ўбачыць некалькі месцаў з назвай Баля. Гэта былі Баля Вялікая, цэнтр гміны, маёнткі Баля Сухая і Баля Каўнацкая, вёска Баля Сольная. Але найбольш важным пунктам з такой назвай была парафіяльная вёска Баля, якая ў XIX стагоддзі стала Царкоўнай, а ў першай палове ХХ – Касцёльнай. У гады барацьбы з рэлігіяй вёска была пазбаўлена сапраўднага імя, атрымаўшы празаічную назву Зарачанка.
ёлета наша парафія Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідках (дэканат Астравец) адзначае нямала юбілейных дат. 210 гадоў таму быў узведзены касцёл, які падчас Першай сусветнай вайны згарэў у пажары. Мінула 90 гадоў, як яго нанова выбудавалі ды асвяцілі, і 30 гадоў, як святыня была вернута католікам пасля адабрання савецкімі ўладамі. А яшчэ супала, што пробашч кс. Алег Шпень святкуе 20-годдзе сваіх святарскіх пасвячэнняў. Столькі нагод для радасці!
Касцёл Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (пабернардынскі) з’яўляецца найстарэйшым у горадзе і ўваходзіць у дзясятку старэйшых касцёлаў дыяцэзіі. Да 400-годдзя кансэкрацыі святыні прапануем увазе чытачоў “Слова Жыцця” некалькі вядомых і малавядомых фактаў пра пабернардынскі касцёл.
Горад над Нёманам лічыцца “самым еўрапейскім” у Беларусі і займае асаблівае месца сярод культурна-гістарычнай спадчыны краіны. Турысты яго любяць і актыўна сюды прыязджаюць. З задавальненнем шпацыруюць па старых вуліцах, дзе адчуваецца подых мінуўшчыны, знаёмяцца з багаццем старадаўніх славутасцей. Можна з упэўненасцю сказаць, што ніводная экскурсія не абыходзіцца без наведвання візітнай карткі горада – каталіцкіх храмаў, адметных прыгажосцю архітэктуры і багаццем гісторыі. У сённяшнім нумары “Слова Жыцця” прапануем зірнуць на гродзенскія касцёлы вачамі вядомых гісторыкаў і экскурсаводаў Андрэя Вашкевіча і Яўгена Махнача.
55 гадоў таму была зруйнавана Фара Вітаўта – адна з найпрыгажэйшых каталіцкіх святынь Беларусі. Неад’емная частка гродзенскай ідэнтычнасці праіснавала ў розных архітэктурных варыянтах 600 гадоў. Перажыла пажары і войны. Знішчана ў мірны час у ноч з 28 на 29 лістапада 1961 года.
Каб стаць прывабным турыстычным аб’ектам горада над Нёманам, унікальны помнік гаспадарчага і жыллёвага дойлідства будзе аднаўляцца цягам трох гадоў. Курыраваць рэстаўрацыю самай старой драўлянай пабудовы на тэрыторыі Беларусі будзе Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Як заўважаюць спецыялісты, галоўная задача – не нашкодзіць, а захаваць тое, што ёсць.



Дарагія Чытачы!