Аглядаючы каталіцкія святыні заходняй часткі Ваўкавышчыны, заўсёды маеш уражанне, што быццам трапляеш у розныя еўрапейскія краіны. Сярэднявечная готыка Гнезна – і ты недзе ў Цэнтральнай Еўропе, велічная неаготыка Шылавічаў – і быццам апынуўся ў Бельгіі ці Нідэрландах, а вось неараманскі стыль касцёла св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве пакідае ўражанне, што знаходзішся на суровых Брытанскіх астравах.
Да Другой сусветнай вайны Воўпа была маляўнічым, забудаваным галоўным чынам драўлянымі дамамі, мястэчкам, большасць насельніцтва якога складалі яўрэі. Не толькі касцёл, але і царква, і сінагога былі пабудаваны з дрэва і таксама прыцягвалі сваім выглядам увагу гісторыкаў ды спецыялістаў па архітэктуры. На няшчасце, нямецкія бомбы, якія ўпалі на Воўпу 29 чэрвеня 1941 года, пакінулі на месцы мястэчка суцэльнае папялішча. Ацалеў толькі размешчаны трохі збоку ад мястэчка вялізны драўляны касцёл, дзе ваўпянцы і сёння славяць Госпада Бога. †
Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч