ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Дзіцячы куточак

Звеставанне Марыі

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! Напэўна, Ты не адзін раз чуў гісторыю аб тым, як Арханёл Габрыэль завітаў да Найсвяцейшай Панны Марыі і абвясціў, што Яна народзіць Божага Сына. Гэтая ўрачыстая падзея называецца Звеставаннем Пана і адзначаецца ў Касцёле 25 сакавіка.
Анёл быў пасланы Стварыцелем, каб раскрыць Яго волю. Бог вырашыў выканаць ранейшае абяцанне, што пашле свайго Сына, які выкупіць увесь свет ад граху. Ён робіць гэта, таму што вельмі любіць чалавека. Божы Сын – Езус – павінен быў нарадзіцца на зямлі, і Марыя павінна была стаць Яго Маці. З гэтым паведамленнем Анёл прыйшоў да Марыі. Ён сказаў: “Радуйся, поўная ласкі, Пан з Табой”, – што азначае вялікую пашану ад Бога. Марыя прыняла волю Пана з пакорай, аддала Яму ўсё жыццё.
    У сцэне звеставання ёсць цудоўнае паведамленне пра Божую любоў. Трэба толькі адкрыць сваё сэрца і запрасіць Езуса ў жыццё, дазволіць прабываць у нас. Ён пераадолеў грэх, уваскрос і цяпер хоча жыць у кожным людскім сэрцы. Мусім быць адкрытымі, як Марыя падчас звеставання, каб прымаць волю Бога ў сваім жыцці, бо Усемагутны ведае лепш, што нам патрэбна. Аб гэтым няхай нагадае наступнае апавяданне.
 

Служыць сабою

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! На працягу сваёй доўгай гісторыі Каталіцкі Касцёл займаўся дабрачыннасцю. Дапамогу, якую ён аказваў бедным, самотным і бяздольным, раней нярэдка называлі “карытас”. Само гэтае слова азначае любоў, братэрскую дапамогу і апеку. Цяпер жа так называецца дабрачынная арганізацыя, якая дзейнічае ў межах Касцёла. Дзейнасць “Карытас” вельмі важная, без яе Касцёл страціў бы давер у вернікаў: калі б толькі гаварыў, але нічога не рабіў. “Карытас” пакліканы да таго, каб аказваць людзям любоў і міласэрнасць.
Выдатным узорам дабрачыннасці з’яўляецца сам Пан Езус, які не толькі навучаў, але і дапамагаў людзям: аздараўляў, лячыў. Ён надалей вучыць, як быць побач з іншым чалавекам. Таксама і наша задача заключаецца ў дапамозе патрабуючым, прысвячэнні свайго вольнага часу, далучэнні да спраў міласэрнасці. Бескарыслівае служэнне дзеля іншых прыносіць задавальненне, надае сэнс жыццю, абараняе ад роспачы з-за пачуцця немагчымасці штосьці змяніць да лепшага.
 

Распачынаем час Вялікага посту

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! Кожны чалавек, незалежна ад таго, кім з’яўляецца, калі-небудзь пакіне гэты свет і пойдзе да Бога. Ён не возьме з сабой нічога з таго, што сабраў тут, на зямлі.
    Нават пакіне цела, якое пакладуць у магілу. Адзінае, што возьме, – уласная душа. Ад таго, якой яна будзе, залежыць, куды трапіць:
    у Неба, чысцец або пекла.
Увесь перыяд Вялікага посту, які хутка распачнецца ў Касцёле, нагадвае нам пра гэта і заклікае нястомна клапаціцца пра сваю душу. Ці добрая яна, ці чыстая і прыгожая? Або, магчыма, непрыгожая і вельмі брудная? Яна становіцца агіднай і брыдкай, калі чалавек дрэнна сябе паводзіць – не любіць іншых, думае толькі пра тое, каб яму самому было добра і камфортна. Але калі мы дапамагаем іншым, дзелімся з патрабуючымі, калі ўдзячныя за тое, што маем, калі слухаем бацькоў і настаўнікаў, жывём так, як вучыў нас Езус, душа іскрыцца і пачынае ззяць.
    Маленькі Чытач, а Ты хацеў бы стаць перад Богам у тым выглядзе, у якім Ён задумаў? Прапаную Тваёй увазе цікавае апавяданне, з якога можаш даведацца пра тое, як захоўваць сваю душу ў чысціні, каб яна была такой жа, як пасля хросту.
 

Бог звяртаецца да чалавека праз Біблію

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! Ці любіш Ты атрымліваць лісты або паведамленні? Сёння я хачу распавесці пра ліст, які для мяне і для кожнага чалавека напісаў самы дарагі на свеце Айцец – Пан Бог. Гэты цудоўны ліст называецца Святое Пісанне, або таксама Біблія.
Біблія з’яўляецца святой кнігай, таму што яе аўтар – сам Бог. Але Ён выбраў яшчэ аўтараў-людзей, якія пад натхненнем Святога Духа запісалі словы Усемагутнага. У Бібліі Бог паступова адкрываецца чалавеку, паказвае яму сваю вялікую любоў і крок за крокам вядзе да сябе. З аднаго боку, Святое Пісанне адрасавана ўсім людзям, якія жывуць на зямлі, а з іншага – скіравана кожнаму з нас асабіста. Гэта Божае Адкрыццё, якое з’яўляецца асноўнай крыніцай веры. Усе, хто чытае або слухае Божае слова, маюць жывы кантакт з Панам.
 

Пакліканне да кансэкраванага жыцця

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! 2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана. Гэты дзень таксама з’яўляецца Днём кансэкраванага жыцця. Яго ў 1997 годзе ўстанавіў св. папа Ян Павел ІІ для асаблівай малітвы за людзей, якія прысвяцілі сябе служэнню Богу і людзям.
Сёстры і браты, падобна Езусу ў Іерусалімскай святыні, ахвяруюць сябе Пану, адказваючы на пакліканне да кансэкраванага жыцця. Напэўна, можа ўзнікнуць пытанне: чым жа з’яўляецца гэтае пакліканне? Каб зразумець сутнасць дадзенага паняцця, прапаную Тваёй увазе маленькую гісторыю з жыцця.
 

Праўдзівая гісторыя пра св. Мікалая

Дзіцячы куточак

Гэта было даўно. У пэўным горадзе жыла багатая сямейная пара, якая не мела дзяцей. Яна доўга і аддана малілася аб дары патомства. Нарэшце Бог выслухаў гарачую просьбу сужэнцаў, і ў іх нарадзіўся сын, якому надалі імя Мікалай.
    Хлопец падрастаў добрым і ветлівым. Аднойчы ён выбраўся на пікнік. Па дарозе сустрэў двух дзяцей: яны былі сумнымі і галоднымі. Мікалай вырашыў пачаставаць малых сваімі бутэрбродамі, але напалоханыя дзеці ўцяклі. Тады хлопец скеміў падкінуць ім ежу. Паставіў кошык на парогу хаткі і схаваўся ў кустах. Калі ўбачыў, з якім задавальненнем дзеці ўпляталі бутэрброды, адчуў вялікую радасць. З таго часу беднякі пачалі расказваць адзін аднаму пра анёла, які прыносіць ежу. Аднак ніхто яго не бачыў.
 

Старонка 2 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.