ГРОДНА
Аўторак,
22 красавіка 2025 года |
Дзіцячы куточак
Чаму трэба дапамагаць бедным?

Чаму трэба маліцца за памерлых?

Пасля смерці жыццё чалавека не скончылася, а толькі змянілася. Таму тое, што кожны не здзейсніў пры жыцці, здзяйсняецца пасля смерці.
У чыстцы так жудасна і балюча, бо душа разумее ўсе таямніцы, адчувае любоў Бога і моцна пакутуе з-за таго, што не можа пакуль яшчэ ўвайсці ў Нябеснае Валадарства.
Многія з тых, хто знаходзіцца ў чыстцы, не паспелі навярнуцца да Бога. Хтосьці маліўся, ішоў па дарозе навяртання, але не скончыў шлях, які вядзе ў Нябеснае Валадарства. Нехта змог “заскочыць” у чысцец у апошнюю хвіліну, калі перад самай смерцю звярнуўся да Бога, бо Яго міласэрнасць бязмежная. Таму шматлікім памерлым так неабходна наша малітоўнае заступніцтва на зямлі.
Трэба разумець, што чалавек набывае вечнае жыццё не пасля смерці, а ўжо пры зямным жыцці. Смерць цела не павінна страшыць: гэта непазбежна. Страшна, калі мы, паміраючы, будзем далёкія ад Бога. Але каб таго не адбылося, трэба пры жыцці старацца дбаць пра сваю душу і быць добрымі для іншых, каб пасля яны падтрымалі нас у малітве пасля смерці. Пра гэта і нагадвае наступная гісторыя. †
Чаму слова “мама” з’яўляецца галоўным і самым дарагім?

Мама – галоўны чалавек у жыцці нованароджанага. Яна праводзіць з немаўлём шмат часу, клапоціцца пра яго, выхоўвае. З маленства жанчына апекуецца сваім дзіцём як анёл. Аб гэтым нам распавядае наступная гісторыя…
За дзень да свайго нараджэння дзіця спытала ў Бога:
– Кажуць, заўтра мяне адправяць на зямлю. Як жа я, такі малы і безабаронны, буду там жыць?
Бог адказаў:
– Я падару анёла, які паклапоціцца пра цябе.
Дзіця задумалася. Пасля заўважыла:
– Тут, на нябёсах, я толькі смяюся і спяваю. Гэтага мне дастаткова для шчасця… †
Чаму трэба маліцца на ружанцы?

Жыў некалі на свеце грубы і мужны мужчына па імені Пётр, які быў салдатам. Яго жыццё ў розных частках свету нагадвала небяспечную прыгоду, але з-за сваёй адвагі мужчына праславіўся ў самых вядомых бітвах.
І вось аднойчы падчас шалёнай атакі салдат быў смяротна паранены. У той жа дзень ён падняўся да варот Раю і энергічна пастукаў. Св. Пётр паспяшаўся адчыніць брамы.
– Малады чалавек, чаго Ты хочаш? – спытаў св. Пётр, паглядзеўшы зверху ўніз на чырвона-сіні мундзір салдата.
– Хачу трапіць у Рай, – адказаў той. – Я салдат Пётр. Паглядзі, як шмат медалёў мне прысуджана! Я шмат змагаўся. Мяне нават забілі за сваю краіну.
Думаю, я заслужыў Рай. †
Чаму трэба зноў хадзіць на катэхезу?

Усе мы як веруючыя людзі павінны пастаянна пазнаваць Створцу. Заняткі рэлігіі адрозніваюцца ад школьных прадметаў, у асноўным, тым, што не проста навучаюць ведам, а запрашаюць да добрага жыцця, заснаванага на Божым кіраўніцтве. Тое, ці будзеш Ты выконваць сваю будучую прафесію культурна, з прысвячэннем, шмат у чым залежыць ад плёну катэхезы. †
Што мы ведаем пра бацькоў Марыі?

Сужэнства было жанатае 20 гадоў. Вяло праведнае жыццё, аказваючы міласэрнасць бедным і вандроўнікам, рэгулярна прыносячы ахвяраванні ў Божы храм. Але Усемагутны не даваў сужэнскай пары дзяцей – была бясплодная. Калі падчас аднаго свята Яўхім прыйшоў у Ерусалім, першасвятар Рувім не прыняў яго дароў на падставе таго, што той не пакінуў нашчадкаў Ізраілю. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 9 з 34:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 254 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.