ГРОДНА
Субота,
27 ліпеня 2024 года |
Дзіцячы куточак
З місіянерамі абвяшчаем Хрыста
![](/images/stories/n498/kacik1.jpg)
Напэўна, Ты ўжо чуў ад старэйшых пра місіянераў альбо, можа, нават сустракаў такіх людзей. Місіянер – гэта, перадусім, чалавек добрай волі, які ахвяруе самога сябе для іншага чалавека, для Касцёла. Місіянеры падарожнічаюць па розных краінах і абвяшчаюць Евангелле тым людзям, якія ніколі нічога не чулі пра Бога. Яны таксама будуюць бальніцы і паселішчы для бедных, апекуюцца дзіцячымі садкамі і школамі, клапоцяцца пра хворых і старэйшых людзей. †
Хто такі Папа Рымскі?
![](/images/stories/n498/kacik1.jpg)
Ты, напэўна, ужо чуў, што суседнія краіны – Літву, Латвію і Эстонію – нядаўна наведаў Папа Рымскі Францішак. А ці ведаеш Ты, хто ён такі?
Хто такі Папа Рымскі?
Каля 2-юх тысяч гадоў таму Езус прыйшоў да Пятра, аднаго з апосталаў, і сказаў: “Ты – Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой” (Мц 16, 18). Хрыстос ведаў, што можа давяраць свайму сябру, якога выбраў сярод іншых, таму прасіў, каб той быў арыенцірам для вучняў, калі Яго самога больш не будзе на зямлі. Езус сказаў Пятру: “Пасі авечак маіх” (Ян 21, 17). Авечкамі з’яўляемся мы – вернікі, якія ідуць за Езусам, а Папа, як і ўсе біскупы і святары, якія дапамагаюць яму, з’яўляецца пастухом, што павінен клапаціцца пра даручаных яму авечак.
Такім чынам, Пётр стаў першым Папам Рымскім у гісторыі. Кожны наступны Папа, які прыходзіў пасля Пятра, станавіўся яго пераемнікам. Папа з’яўляецца таксама біскупам Рыма і кіраўніком дзяржавы Ватыкан. †

Езус – мой найлепшы Настаўнік
![](/images/stories/n498/kacik1.jpg)
Пра тое, як важна быць паслухмяным, прыслухоўвацца да парад старэйшых, будзе наступнае апавяданне Бруна Ферэйра.
На невялікай ферме сярод палёў бедны сельскі жыхар скардзіўся:
– Таксама і ў гэтым годзе прапала жыта, авёс і ячмень.
На такой зямлі толькі персікі добра растуць. Але шукаць іх трэба ў Іншай Краіне. Яна знаходзіцца вельмі далёка, а я не маю ані сіл, ані часу.
Пачуўшы гэтыя нараканні, яго сын Сандрына рашуча сказаў:
– Туды магу пайсці я і мая сястра Ларэта. Мы ўжо дарослыя і вельмі хацелі б убачыць Іншую Краіну.
Бацькі цяжка ўздыхнулі. Яны не хацелі адпускаць дзяцей у такую далёкую дарогу, аднак пагадзіліся. Купілі ім дабротныя чаравікі і прыгатавалі ежу на вандроўку. †

Распачынаем ад падзякі
![](/images/stories/n498/kacik1.jpg)
Убачыўшы ў люстэрку свой загарэлы твар, памятай, што Ты стаў больш дарослым, а гэта вымагае мудрасці.
Таму з першага дня навучання імкніся працаваць так, каб атрыманыя веды дапамаглі Табе як мага лепш служыць людзям.
На пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года хачу распавесці Табе цікавае апавяданне, якое некалі пачула ад аднаго святара.
У акружэнні руінаў замка знаходзілася вёска. Згодна легендзе, шмат стагоддзяў таму госцем гаспадара гэтай вёскі быў збраяносец імператара Фрыдрыха па імені Тангейзер. Гэта быў малады чалавек з пышнымі чорнымі валасамі і вялікімі цёмнымі вачыма. Ён вёз 2 пасланні: адно для графіні Біянкі, 2-ім быў пергамент, перавязаны чырвонай стужкай і аздоблены патройнай пячаткай імператара. †
Як перажыць канікулы па-каталіцку
![](/images/stories/n497/wakacje.jpg)
◆ Неразумна ўзмацняць сваё цела, але занядбаць душу. Нярэдка летам фізічная актыўнасць дасягае зеніту, а духоўная спадае да нуля. Найлепшым спосабам, каб аднавіць духоўны стан, з’яўляецца малітва і размова з Панам Богам. Аднак гаворка ідзе не пра павелічэнне малітоўных пунктаў дня, а пра сустрэчу з Усемагутным, перажываемую ў цішыні сэрца, у засяроджанні, на ўлонні прыроды. Штодзённа можна знайсці некалькі хвілін на духоўную сустрэчу з Богам і малітву. †
Хлопчык і кацяня
![](/images/stories/n496/boy-with-cat.jpg)
Дзіма вярнуўся дамоў з вуліцы, паабедаў і ўспомніў, што мама прасіла яго схадзіць у магазін.
Каля магазіна знаходзілася летняя прыбудова. І вось недзе адтуль ужо каторы дзень было чуваць голаснае мяўканне ката. Людзі спыняліся і заглядалі пад прыбудову. Дзіма таксама падышоў паглядзець, адкуль даносяцца жаласлівыя гукі. Каля прыбудовы стаялі некалькі жанчын і грузчык. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 6 з 34:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 158 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.