ГРОДНА
Панядзелак,
20 мая 2024 года |
Дзіцячы куточак
Цуд у вачах Бога
Юля, плачучы, убегла ў пакой. Яе ўджаліла пчала, і на руцэ з’явілася чырвоная пляма, рука стала пухнуць. Мама намачыла ватку і прыклала да балючага месца, каб зняць жар.
- Пчолы - небяспечныя. Яны не павінны існаваць на свеце, - скрозь слёзы сказала Юля.
- Не, гэта не так, - запярэчыла мама.
- Пчолы не джаляць, калі іх не чапаць. - Можа быць, ты напалохала пчалу?
- Не. Яна прыляцела і села на маю руку. Я хацела яе прагнаць, а яна мяне ўджаліла.
-Зараз гэта пчала памрэ, - растлумачыла мама. – Яна ўджаліла цябе, таму што адчула сябе ў небяспецы. Яе джала засталося ў тваёй руцэ. Вось - яно. †

Што рабіць, калі цябе дражняць?
Міхась вельмі любіў дражніць сваю сястрычку Палінку. Паліна вельмі крыўдзілася і плакала.
- Чаго ты плачаш, Полечка? – аднойчы спытаў тата.
- Мяне Мішка дражніць.
- Ну і хай дражніць, а ты не паддавайся!
Было вельмі цяжка не паддавацца, але адзін раз Поля паспрабавала, і вось што з гэтага атрымалася.
Дзеці сядзелі за сталом і снедалі.
- Вось толькі я падсілкуюся, - пачаў Міхась, - і тваю ляльку схаваю.
- Ну і што, - засмяялася Поля, - можа маёй ляльцы цікава будзе ў хованкі пагуляць, бо ўсё роўна я знайду яе.
†

Памолімся разам са знакамітымі людзьмі
Божа, я прашу не аб цудах і не аб міражах, а аб сіле на кожны дзень. Навучы мяне «мастацтву» маленькіх крокаў. Зрабі мяне назіральным і вынаходлівым, каб у неаднастайнасці будняў своечасова засяродзіцца на адкрыццях і вопыце, якія мяне ўсхвалявалі. Навучы мяне правільна распараджацца часам майго жыцця. Падары мне тонкае пачуццё, каб адрозніваць першараднае ад другараднага. Я прашу аб сіле для страманасці і меры, каб па жыцці я не лунаў і не спаўзаў, а разумна планаваў свой дзень, мог бы бачыць вяршыні і далі, і хоць зрэдку знаходзіў бы час для асалоды мастацтвам. Дапамажы мне зразумець, што мары не могуць быць дапамогай: ні мары пра мінулае, ні мары пра будучыню. Дапамажы мне быць тут і цяпер і ўспрыняць гэтую хвіліну як самую важную.
Усцеражы мяне ад наіўнай веры, што ўсё ў жыцці павінна быць гладка. †

Што такое любоў?
Маленькае птушаня, якое выляцела нядаўна з гнязда, з цікавасцю пазнавала навакольны свет. Яно было вельмі цікаўнае. Кожны вечар птушаня вярталася ў шпакоўню і распытвала маму пра тое, што бачыла і чула.
Аднойчы маленькі шпачок спытаўся ў мамы:
- Мама, а што такое - любоў? Я ўжо некалькі разоў пра яе чуў, але ніяк не магу яе ўбачыць. Дзе яна?
- Яна - навокал, - адказала мама-шпачыха, - ты проста яшчэ не навучыўся яе распазнаваць.
- А ты мяне навучыш?
- Вядома, навучу, - усміхнулася мама. - Заўтра ўважліва запамінай усё, што ты ўбачыш. А ўвечары мне ты раскажаш. Паглядзім, ці не сустрэнеш ты любоў?
- Але я яшчэ - малы і не магу далёка лятаць, - засмуціўся шпачок.
- Каб заўважыць любоў, неабавязкова далёка лятаць. Яна - усюды, як паветра. Табе не прыдзецца, нават, пакідаць двор!
На наступны дзень маленькі быў асабліва ўважлівы. Ён запамінаў усё, што бачыў, і з нецярпеннем чакаў вечара, каб расказаць пра гэта маме. Калі сонца стала хіліцца за вершаліны высокіх дрэў на суседнім двары, птушаня вярнулася дахаты.
- Ну што, - спытала яго мама, - як прайшоў дзень?
- Я быў вельмі ўважлівы, - адказаў шпачок, але нідзе не сустрэў любові. - Заўсёды. Таму што любоў ніколі не канчаецца! †

Незабудка
Прапаную Вам апавяданне пра маленькую блакітную кветачку з залацістым сэрцайкам у сярэдзіне. Гэтую кветачку называюць незабудкай.
Калі я была зусім маленькая, то мая бабуля брала мяне з сабою на сенажаць. Бабуля працавала, а я гуляла каля вялікай канавы, якая засталася пасля асушэння тутэйшай некалі забалочанай зямлі. Па краях гэтай канавы расло мноства самых буйных і прыгожых незабудак. Я не магла нагледзецца на іх і не магла нарадавацца. Мне здавалася, што незабудкі глядзяць на мяне сваімі блакітнымі вочкамі і кажуць: “Не забудзься пра мяне!” “А можа гэтыя кветачкі гавораць на невядомай нам мове?” – пыталася я ў бабулі.
Мая бабуля – незвычайна добрая, сардэчная і глыбока веруючая хрысціянка. Яна любіла чытаць Святое Пісанне і ведала шмат займальных прытчаў. Аднойчы, калі я задала ёй пытанне: “Ці не гавораць пра штосьці незабудкі?” - яна адказала мне так: “Ведаеш, набожныя людзі распавядаюць, што аднойчы кветкі гаварылі, і лепей за ўсіх прамовіла твая любімая блакітная кветачка”. “Раскажы мне, бабуля, што гэта за слова такое - “незабудка?” – спытала я. “Добра,унучанька, – адказала бабуля, якая вельмі любіла мяне, — слухай і не сваволь, пакуль я буду расказваць”. †

Насуперак усяму
Так, людзі - неразумныя, непаслядоўныя і эгаістычныя.
І ўсё ж любі іх!
Калі ты робіш дабро, людзі абвінавацяць цябе ў затоенай карысці і сябелюбстве.
І ўсё ж рабі дабро!
Тое, што ты ствараў гадамі, можа абрушыцца ў адно імгненне.
І ўсё ж стварай!
Людзі маюць патрэбу ў дапамозе, але яны ж стануць папракаць цябе за яе.
І ўсё ж дапамагай людзям!
Аддай свету ўсё самае лепшае, што маеш, і атрымаеш жорсткі ўдар.
І ўсё ж аддай свету самае лепшае, што ёсць у цябе!

Маці Тэрэза з Калькуты
Наступныя артыкулы...
Старонка 30 з 34:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 226 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.