XXIX Нядзеля звычайная

Падышлі да Езуса Якуб і Ян, сыны Забэдэя, і сказалі: “Настаўнік, мы хочам, каб Ты зрабіў нам тое, пра што Цябе папросім”. Ён адказаў ім: “Што хочаце, каб Я зрабіў вам?” Яны сказалі Яму: “Дай нам сесці аднаму праваруч, а другому леваруч Цябе ў славе Тваёй”. Але Езус сказаў ім: “Не ведаеце, аб чым просіце. Ці можаце піць келіх, які Я п’ю, і прыняць хрост, якім Я ахрышчаны?” Яны адказалі: “Можам”. А Езус сказаў ім: “Келіх, які Я п’ю, будзеце піць, і хростам, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны, але даць сесці праваруч і леваруч Мяне - не ад Мяне залежыць, а каму прыгатавана”.
I, пачуўшы, дзесяць іншых вучняў пачалі абурацца на Якуба і Яна.
А Езус, паклікаўшы іх, сказаў ім: “Вы ведаеце, што тыя, хто лічацца князямі народаў, пануюць над імі і вяльможы іх уладараць над імі. Але не так няхай будзе між вамі: хто хоча быць найболыпым сярод вас, няхай будзе вам слугою; і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе нявольнікам усіх”.
Бо і Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх.
†
Mк 10, 35-45