ГРОДНА
Пятніца,
03 мая
2024 года
 

Разважанні з Божым Словам

XXXII Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Бог не ёсць Бог мёртвых, але жывых: бо для Яго ўсе жывуць.

Лк 20, 27-28


Евангеллле прызначана не толькі для хрысціян. Яна з’яўляецца Добрай Навінай, накіраванай без выключэння да кожнага чалавека: “бо для Яго ўсе жывуць” (Лк 20, 38). Гэтыя словы Хрыста павінны былі развеяць сумненні садукеяў, якія лічылі, што няма паўстання з памерлых. Не развеялі. Сёння пасля садукеяў не засталося на гэтай зямлі следа, усе яны ведаюць ужо праўду, бо ўбачылі Бога тварам у твар. На жаль, у нашай тленнасці іхнія сумненні і далей жывуць уласным жыццём. Для многіх смерць з’яўляецца канцом ўсяго, што існуе, а далей ёсць толькі пустата. Таму для падтрымання свайго пераканання тыя, якія адкідваюць вечнае жыццё, па-рознаму стараюцца ўладкавацца ў зямным жыцці, а часам прадоўжыць сваё існаванне. І чым больш яны “магутнейшыя”, тым больш сіл прыкладваюць да змагання з непазбежнай неабходнасцю сустрэцца са смерцю, але з усё больш мізэрным вынікам. Калісьці Хеопс, егіпецкі фараон, вырашыў існаваць вечна і пабудаваў піраміду. Ён дасягнуў поспеху ў якімсьці сэнсе – прынамсі, яго імя стала несмяротным. Вялікія гэтага свету, каб ствараць сваю веліч, утваралі імперыі коштам тысяч, мільёнаў людскіх існаванняў. Безумоўна, яны таксама жывуць у памяці нашчадкаў, але як небяспечныя вар’яты. Іхняе вар’яцтва грунтуецца не толькі на абсурдных ідэях “лепшай будучыні”, але і на спробах выкрасліць з людскіх сэрцаў усякую канкурэнцыю, а таму праўду пра Бога і Яго ўладу над светам. Пасля іх засталіся бясслаўная памяць, нястача і беднасць у тленнасці, што павінна была замяніць неба. На жаль, пасля сябе яны аставілі ўбоства ў духоўным жыцці. Гэтае апошняе не з’яўляецца толькі плёнам атэізму, што быў нядаўна абавязковым. Адносны дабрабыт і некрытычная пагоня за ім парадзілі такі лад жыцця, як бы Бог не існаваў. Ці сёння мы зможам кіравацца праўдай пра Бога, для якога ўсе мы жывём?

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

 

XXXI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Але надыходзіць час, ды ўжо надышоў, што праўдзівыя паклоннікі будуць пакланяцца Айцу ў Духу і ў праўдзе, бо і Айцец шукае такіх, што паклоняцца Яму.

Ян 4, 19-24


Гэтае прадказанне Езуса пачула самаранка ля студні Якуба. Пра гэтыя словы напамінае нам Касцёл у нядзелю, калі мы дзякуем за нашыя святыні ў гадавіну іх прысвячэння Богу. Давайце прыгледзімся да месцаў, дзе мы збіраемся на малітву. яны нагадваюць нам, што Творца з’ўляецца нашым Айцом. Гэтыя мясціны ёсць выразны знак нашай надзеі аб тым, што ў вечнасці для кожнага з нас ёсць падрыхтаванае месца ў небе. Часам у касцёлах захапляе душу раскоша архітэктуры, мастацкасць скульптураў і абразоў, што аздабляюць алтары, вочы радуюць колеры вітражоў, а іншы раз у вясковых касцёліках схіляе сэрца памаліцца прастата іх інтэр’ера. Аднак заўжды малітоўная цішыня, што пануе ў касцёлах, і тая Прысутнасць,абазначаная вечнай лямпачкай, заахвочваюць сагнуць калені. Падзяка за ўласную святыню становіцца больш поўнай, калі ўсведамляецца высілак мінулых пакаленняў, укладзены ў яе будаўніцтва. Часта ўспамін пра турботы продкаў аб захаванні і абароне касцёла перад ворагамі Бога ўзмацняе нашую адвагу ў дачыненні да веры. Не адзін раз у цэннасць святых месцаў трэба ўпісаць цярпенні вернікаў, якія былі гатовы зносіць ганенні. Няма нічога дзіўнага, што кожны касцёл з’яўляецца слушным гонарам парафіян, якія, праслаўляючы Бога ў Яго блізкасці, перажываюць сваё Божае дзяцінства, там адчуваюць сябе бяспечнымі, свабоднымі.
    Нашыя парафіяльныя святыні, капліцы, дзе збіраемся на агульную малітву, павінны напамінаць нам асноўную праўду веры: мы з’яўляемся Божым будынкам, дзе вуглавым каменем ёсць Хрыстус, а кожны з нас – яе жывы камень. І няма такой сілы, што магла б стрымаць рэалізацыю Божага плана.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

   

XXX Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус расказаў такую прыпавесць некаторым упэўненым у сваёй праведнасці, якія пагарджалі іншымі: “Два чалавекі зайшлі ў святыню памаліцца; адзін фарысей, а другі мытнік. Фарысей, стаўшы, маліўся сам сабе так: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі або як гэты мытнік. Пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю.
    А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вачэй да неба, але, б’ючы сябе ў грудзі, казаў: “Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшніка”.
    Кажу вам, што менавіта гэты пайшоў у дом свой апраўданы, а не той, бо кожны, хто ўзвышае самога сябе, прыніжаны будзе, а хто прыніжае сябе, узвысіцца”.

Лк 18, 9-14

   

XXIX Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус расказаў сваім вучням прыпавесць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам: “У адным горадзе быў суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. У тым самым горадзе была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: “Абарані мяне ад праціўніка майго”.
    Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе: “Хоць і Бога не баюся, і людзей не саромеюся, але з-за таго, што гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна не прыходзіла больш дакучаць мне”.
    I сказаў Пан: “Паслухайце, што кажа несправядлівы суддзя. Дык ці ж Бог не абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх? Кажу вам, што неўзабаве абароніць іх.
    Аднак Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?”

Лк 18, 1-8

   

XXVIII Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус, калі ішоў у Ерузалем, праходзіў праз Самарыю і Галілею. I калі Ён уваходзіў у адну вёску, сустрэлі Яго дзесяць пракажоных, якія сталі здалёк і моцным голасам казалі: “Езус, Настаўнік, змілуйся над намі”. Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: “Ідзіце, пакажыцеся святарам”. А калі адышлі, яны ачысціліся.
    I адзін з іх, убачыўшы, што стаў аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам праслаўляючы Бога, і, упаўшы ніцма да ног Ягоных, дзякаваў Яму. А быў гэта самаранін. Тады Езус сказаў: “Ці не дзесяць было ачышчаных, дзе ж дзевяць? Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся аддаць славу Пану, акрамя гэтага чужынца? I сказаў яму: “Устань, ідзі; вера твая збавіла цябе”.

Лк 17, 11-19

   

XXVII Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Апосталы сказалі Пану: “Дадай нам веры”. Пан сказаў: “Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы маглі б сказаць смакоўніцы гэтай: „“Вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора”, - і яна б паслухалася вас.
    Хто з вас, маючы слугу, які арэ або пасвіць, скажа яму, калі ён вернецца з поля: „“Як прыйдзеш, адразу сядай за стол”? Наадварот, ці не скажа яму: „“Прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, прыслужвай мне, пакуль буду есці і піць, а пасля будзеш есці і піць ты”? Ці будзе ён дзякаваць слузе гэтаму за тое, што ён выканаў загаданае?
    I вы таксама, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажыце: „“Мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць”.

Лк 17, 5-10

   

XXVI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус сказаў фарысеям: “Быў адзін багаты чалавек, які апранаўся ў парфіру і тонкае палатно і кожны дзень цудоўна банкетаваў А нейкі жабрак, па імені Лазар, ляжаў каля ягонай брамы ў струпах і хацеў насыціцца тым, што падала са стала багацея. Сабакі ж прыходзілі і лізалі струпы ягоныя.
    Памёр жабрак і ўзнесены быў анёламі на ўлонне Абрагама. Памёр і багаты і быў пахаваны. У пекле, будучы ў пакутах, ён узняў вочы свае, убачыў здалёк Абрагама і Лазара на ўлонні ягоным. I, усклікнуўшы, сказаў: “Ойча Абрагаме, злітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб памачыў канец пальца свайго ў ваду і ахаладзіў язык мой, бо я пакутую ў полымі гэтым”. Але Абрагам сказаў: “Дзіця, успомні, што ты атрымаў ужо сваё дабро ў жыцці сваім, падобным чынам і Лазар - ліха. Цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты пакутуеш. I да ўсяго гэтага паміж намі і вамі пакладзена вялізная прорва, так што тыя, хто хоча, не могуць перайсці адсюль да вас, ні адтуль да нас не могуць перайсці”. Тады сказаў ён: “Дык прашу цябе, ойча, пашлі яго ў дом бацькі майго, бо ў мяне пяць братоў. Няхай засведчыць ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца пакуты”. Абрагам адказаў: “У іх ёсць Майсей і прарокі, няхай слухаюцца іх”. А ён сказаў: “Не, ойча Абрагаме, толькі калі хтосьці з мёртвых прыйдзе да іх, пакаюцца”. Тады Абрагам сказаў яму: “Калі Майсея і прарокаў не слухаюцца, то, калі хто і ўваскрэсне з мёртвых, не павераць”.

Лк 16, 19-31

   

XXV Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Казаў Езус сваім вучням: “Адзін багаты чалавек меў эканома, на якога данеслі яму, што растрачвае маёмасць яго. I паклікаўшы яго, сказаў яму: “Што гэта я чую пра цябе? Зрабі справаздачу з кіравання свайго, бо ўжо не можаш быць эканомам”.
    Тады эканом сказаў сам сабе: “Што мне рабіць, бо гаспадар мой адбірае ў мяне кіраўніцтва домам? Капаць не маю сілаў, жабраваць саромеюся. Ведаю, што зрабіць, каб людзі прынялі мяне ў дамы свае, калі адхілены буду ад кіраўніцтва домам”.
    I, паклікаўшы кожнага паасобку даўжнікоў свайго гаспадара, сказаў першаму: “Колькі ты павінен гаспадару майму?” Той сказаў: “Сто кадзяў алею”. I сказаў яму: “Вазьмі сваю распіску, сядай хутчэй і напішы пяцьдзесят”. Потым другому сказаў: “А ты колькі павінен?” Той сказаў: “Сто коп пшаніцы”. I сказаў яму: “Вазьмі сваю распіску і напішы восемдзесят”.
    I пахваліў гаспадар несправядлівага эканома, што ён разумна ўчыніў. Бо сыны гэтага веку мудрэйшыя за сыноў святла ў адносінах да свайго пакалення.
    I Я кажу вам: “Здабывайце сяброў сабе нікчэмнай мамонай, каб, калі яна праміне, прынялі вас у вечныя шатры.Верны ў малым і ў вялікім верны, а несправядлівы ў малым несправядлівы і ў вялікім. Таму, калі вы ў нікчэмнай мамоне не былі верныя, хто даручыць вам сапраўднае? I калі ў чужым не былі верныя, хто дасць вам вашае?Ніякі слуга не можа служыць двум гаспадарам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе моцна трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне”.

Лк 16, 1-13

   

XXIV Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Набліжаліся да Езуса ўсе мытнікі і грэшнікі, каб паслухаць Яго. А фарысеі і кніжнікі наракалі, кажучы: “Ён прымае грэшнікаў і есць з імі”.
    Але Езус расказаў фарысеям і кніжнікам наступную прыпавесць: “(...) У аднаго чалавека было два сыны. Малодшы з іх сказаў бацьку: “Ойча, дай належную мне частку маёмасці”. I той падзяліў паміж імі маёмасць. Праз некалькі дзён малодшы сын забраў усё і ад’ехаў у далёкі край, і там растраціў сваю маёмасць, жывучы распусна.
    А калі ён аддаў усё, настаў вялікі голад у тым краі, і ён апынуўся ў нястачы. Тады пайшоў і наняўся да аднаго жыхара гэтага краю, а той паслаў яго на свае палі пасвіць свіней. Ён жадаў напоўніць жывот свой стручкамі, што елі свінні, але ніхто не даваў іх яму.
    Апамятаўшыся, ён сказаў: “Колькі наймітаў у бацькі майго маюць удосталь хлеба, а я гіну тут з голаду. Устану і пайду да бацькі майго, і скажу яму: “Ойча, я зграшыў супраць неба і перад табою. Я ўжо не варты называцца тваім сынам. Прымі мяне як аднаго з наймітаў тваіх”. I ён ўстаў, і пайшоў да свайго бацькі.
    А калі быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны, і зжаліўся, і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і пацалаваў яго. А сын сказаў яму: “Ойча, зграшыў я супраць неба і перад табою. Я ўжо не варты называцца тваім сынам”.
    Бацька ж сказаў слугам сваім: “Прынясіце хутчэй найлепшую вопратку і апраніце яго, і дайце пярсцёнак на руку яго і сандалі на ногі. Прывядзіце адкормленае цяля і зарэжце. Будзем есці і весяліцца, бо гэты сын мой быў памерлы і ажыў, прапаў і знайшоўся”. I пачалі весяліцца.
    А старэйшы сын ягоны быў на полі. I калі, вяртаючыся, падышоў да дому, пачуў музыку і танцы. Паклікаўшы аднаго са слугаў, спытаўся: “Што гэта такое?”. Той адказаў яму: “Брат твой вярнуўся, і бацька твой зарэзаў адкормленае цяля, бо атрымаў яго назад здаровым”.
    Ён разгневаўся і не хацеў уваходзіць. Тады выйшаў бацька ягоны і пачаў прасіць яго. Але ён адказаў бацьку: “Вось я столькі гадоў служу табе і ніколі не парушыў загаду твайго, але ты ніколі не даў мне нават казляня, каб я павесяліўся з маімі сябрамі. А калі вярнуўся гэты сын твой, які змарнаваў тваю маёмасць з распусніцамі, ты зарэзаў для яго адкормленае цяля”.
    Ён жа адказаў яму: “Дзіця, ты заўсёды са мною, і ўсё маё - тваё. А цешыцца і весяліцца трэба было таму, што гэты брат твой быў мёртвы і ажыў, прапаў і знайшоўся”.

Лк 15, 1-32

   

Старонка 62 з 68:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  243

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.