ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая
2024 года
 

Разважанні з Божым Словам

V Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Былі некаторыя грэкі сярод тых, хто прыйшоў пакланіцца Богу на свята. Яны падышлі да Філіпа, які быў з Бэтсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: «Пане, мы хочам бачыць Езуса». Філіп пайшоў і сказаў пра гэта Андрэю. I пайшлі Андрэй з Філіпам, і расказалі Езусу.
    А Езус сказаў ім у адказ: «Настала гадзіна ўславіцца Сыну Чалавечаму. Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён. Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго; а той, хто ненавідзіць жыццё сваё на гэтым свеце, захавае яго для вечнага жыцця. Калі хто служыць Мне, няхай ідзе Маім шляхам; і дзе Я, там будзе і слуга Мой. I хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец Мой. Цяпер усхвалявана душа мая; і што Мне сказаць? Ойча, захавай Мяне ад гэтай гадзіны. Але ж дзеля гэтай гадзіны Я і прыйшоў. Ойча, услаў імя сваё!» I пачуўся з неба голас: «Уславіў і ўслаўлю зноў».
    Народ, які стаяў і чуў гэта, казаў: «Гэта гром». Іншыя ж казалі: «Анёл гаварыў з Ім». А Езус адказаў, кажучы: «Не дзеля Мяне быў гэты голас, але дзеля вас. Цяпер адбываецца суд над гэтым светам; цяпер князь гэтага свету будзе выкінуты вон. I Я, калі буду ўзняты над зямлёю, усіх прыцягну да сябе». Казаў жа Ён гэта, прадказваючы, якою смерцю меўся памерці.

Ян 12, 20-33

 

IV Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў Нікадзіму: «Як Майсей узвысіў змяю ў пустыні, так павінен быць узвышаны Сын Чалавечы, каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыццё вечнае. Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны, а хто не верыць, той ужо асуджаны, таму што не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага.
    А суд у тым, што святло прыйшло на свет, але людзі больш палюбілі цемру, чым святло, бо ўчынкі іхнія былі дрэннымі. Таму кожны, хто чыніць зло, ненавідзіць святло і не ідзе да святла, каб не адкрыліся яго дрэнныя ўчынкі. А хто паступае па праўдзе, ідзе да святла, каб яўнымі былі ўчынкі ягоныя, бо яны здзейсненыя ў Богу».

Ян 3, 14-21

   

III Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Набліжалася юдэйская Пасха, і Езус прыйшоў у Ерузалем. I знайшоў у святыні тых, хто прадаваў валоў, авечак і галубоў, і мянялы сядзелі там. I зрабіў бізун з вяровак, і павыганяў усіх са святыні, а таксама авечак і валоў, грошы мянялаў парассыпаў, а сталы папераварочваў. А прадаўцам галубоў сказаў: «Забярыце гэта адсюль і не рабіце дому Айца Майго домам гандлю». I прыгадалі вучні Ягоныя, што напісана: «Клопат аб доме Тваім з’ядае Мяне».
   На гэта юдэі сказалі Яму ў адказ: «Які знак пакажаш нам, што можаш гэтак рабіць?» Езус сказаў ім у адказ: «Зруйнуйце святыню гэтую, і Я за тры дні ўзнясу яе».
   I сказалі юдэі: «Гэтая святыня будавалася сорак шэсць гадоў, а Ты ўзнясеш яе за тры дні?»
   Казаў жа Ён пра святыню цела свайго. I калі Ён уваскрос з мёртвых, то вучні Ягоныя ўспомнілі, што Ён казаў гэта, і паверылі Пісанню і слову, якое казаў Езус.
   I калі Ён быў у Ерузалеме на свяце Пасхі, многія, убачыўшы ўчыненыя Ім цуды, паверылі ў імя Ягонае. Але сам Езус не давяраўся ім, бо сам ведаў усіх і не меў патрэбы, каб хто сведчыў пра чалавека, бо сам ведаў, што было ў чалавеку.

Ян 9, 13-25

   

II Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус узяў Пятра, Якуба і Яна і павёў на высокую гару асобна іх адных. I перамяніўся перад імі. Адзенне Ягонае сталася бліскучым і вельмі белым, як ніводзін валюшнік на зямлі не можа выбеліць. I аб’явіўся ім Ілля з Майсеем і гутарылі з Езусам. I на гэта Пётр сказаў Езусу: «Раббі, добра нам тут быць, таму зробім тры шатры: адзін Табе, адзін Майсею і адзін Іллі». Бо не ведаў, што сказаць, таму што яны спалохаліся. I з’явілася воблака, якое закрыла іх, і з воблака пачуўся голас: «Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце». I адразу, калі яны агледзеліся навокал, ужо нікога не ўбачылі, апроч аднаго Езуса. Калі сыходзілі яны з гары, загадаў ім нікому не казаць, што яны бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых. I захавалі наказ, разважаючы між сабою, што значыць «уваскрэснуць».

Мк 9, 2-10

   

I Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Дух вывеў Езуса ў пустыню. I быў Ён у пустыні сорак дзён, дзе Яго выпрабоўваў сатана; і быў са звярамі, і Анёлы служылі Яму. Пасля ж таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле.

Мк 2, 12-15

   

VІI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Праз некалькі дзён Езус зноў прыйшоў у Кафарнаум, і разышлася вестка, што Ён у доме. Адразу сабралася столькі народу, што ўжо не было месца каля дзвярэй. I Ён прамаўляў да іх. Прыйшлі да Яго чацвёра, якія неслі паралізаванага. Не маючы магчымасці прынесці яго да Езуса з-за натоўпу, разабралі страху, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, спусцілі насілкі, на якіх ляжаў паралізаваны. Езус, убачыўшы веру іх, сказаў паралізаванаму: “Дзіця, даруюцца табе грахі твае”.
    Там жа сядзелі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх: “Чаму ён так гаворыць? Ён блюзнерыць: хто можа дараваць грахі, калі не сам Бог?” Езус, адразу ж даведаўшыся ў духу сваім, што яны так думаюць, сказаў ім: “Чаму так думаеце ў сэрцах вашых? Што лягчэй: ці сказаць паралізаванаму «даруюцца табе грахі твае», ці сказаць «устань, вазьмі насілкі свае і хадзі?» Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу дараваць грахі, кажа паралізаванаму: “Табе кажу: устань, вазьмі насілкі свае ды ідзі да дому свайго”. Той адразу ж устаў і, узяўшы насілкі, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы, што ніколі такога не бачылі.

Мк 2, 1-12

   

VI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Прыйшоў да Езуса пракажоны і, упаўшы на калені, прасіў Яго: “Калі хочаш, можаш мяне ачысціць”. Езус, злітаваўшыся над ім, працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: “Хачу, будзь ачышчаны”. I адразу ж праказа сышла з яго, і ён стаў чысты.
    Езус строга перасцярог яго і адразу адправіў, кажучы: “Глядзі, нікому нічога не кажы; але ідзі, пакажыся святару і дай ахвяру за ачышчэнне сваё, як загадаў Майсей, для сведчання ім”.
    Але ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і шмат расказваць пра падзею, так што Езус не мог ужо адкрыта ўвайсці ў горад, але быў здалёк, у пустэльных мясцінах. I прыходзілі да Яго адусюль.

Мк 1, 40-45

   

V Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
У той час: Езус, выйшаўшы з сінагогі, прыйшоў з Якубам і Янам у дом Сымона і Андрэя. Цешча ж Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу сказалі Езусу пра яе. Ён падышоў і, узяўшы за руку, падняў яе. I прайшла ў яе гарачка; і жанчына пачала служыць ім.
    Калі ж настаў вечар і зайшло сонца, прынослі да Яго ўсіх нядужых і апантаных злымі духамі. А ўвесь горад сабраўся перад дзвярыма. Ён жа аздаравіў многіх, якія пакутавалі ад розных хвароб, і выгнаў многіх злых духаў; і не дазваляў злым духам казаць, што яны ведалі Яго. А раніцай, устаўшы вельмі рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае месца і там маліўся. Сымон і тыя, хто быў разам з ім, пайшлі за Ім. I, калі знайшлі Яго, сказалі Яму: “Усе шукаюць Цябе”. Ён адказаў ім: “Пойдзем куды-небудзь у бліжэйшыя мястэчкі, каб і там прапаведаваць, бо Я дзеля гэтага прыйшоў”. I прапаведаваў Ён у сінагогах іхніх па ўсёй Галілеі і выганяў злых духаў.

Мк 1, 29-39

   

IV Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
У горадзе Кафарнауме Езус увайшоў у шабат у сінагогу і навучаў. I здзіўляліся вучэнню Ягонаму, бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі.
    I быў тады ў сінагозе чалавек, апанаваны нячыстым духам, які закрычаў: “Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы”. Але Езус забараніў яму, кажучы: “Змоўкні і выйдзі з яго”. Тады дух нячысты, таргануўшы яго і закрычаўшы моцным голасам, выйшаў з яго. I здзівіліся ўсе так, што пыталіся адзін у аднаго, кажучы: “Што гэта? Новае вучэнне, якое мае моц? Ён і духам нячыстым загадвае, і яны слухаюцца Яго”. I адразу разышлася пра Яго чутка па ўсёй ваколіцы Галілеі.

Мк 1, 21-28

   

Старонка 54 з 68:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  227

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.