ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая
2024 года
 

Разважанні з Божым Словам

ХXXI нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Адзін кніжнік падышоў да Езуса і спытаўся ў Яго: “Якая запаведзь першая з усіх?” Езус адказаў: “Першая такая: Слухай, Ізраэль, Пан Бог наш – Пан адзіны; любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёй моцаю тваёй. Другая: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. Няма іншай запаведзі, большай за гэтыя”.
    I сказаў Яму кніжнік: “Добра, Настаўнік, Ты праўду сказаў, што ёсць адзін і няма іншага апрача Яго. Любіць Яго ўсім сэрцам і ўсім розумам, і ўсёю душою, і ўсёю моцаю; і любіць бліжняга, як самога сябе – гэта больш за ўсе ахвяры і ўсеспаленні”. Езус, убачыўшы, што той разумна адказвае, сказаў яму: “Недалёка ты ад Валадарства Божага”. I ніхто ўжо больш не адважваўся пытацца ў Яго.

Мк 12, 28б-34

 

Гадавіна асвячэння ўласнага касцёла

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Жанчына кажа Яму: “Пане, я бачу, што Ты прарок. Бацькі нашыя пакланяліся на гэтай гары, а вы кажаце, што месца, дзе трэба пакланяцца, у Ерузалеме”.
    Езус кажа ёй: “Павер мне, жанчына, што надыходзіць час, калі ні на гэтай гары, ні ў Ерузалеме не будзеце пакланяцца Айцу. Вы пакланяецеся таму, чаго не ведаеце. Мы пакланяемся таму, што ведаем, бо збаўленне – ад юдэяў. Але надыходзіць час, і цяпер ужо ёсць, калі праўдзівыя вызнаўцы будуць пакланяцца Айцу ў Духу і праўдзе. I такіх вызнаўцаў шукае сабе Айцец. Бог ёсць Духам, і тыя, хто пакланяецца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе”.

Ян 4, 19-24

   

ХXIX нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Падышлі да Езуса Якуб і Ян, сыны Забэдэя, і сказалі: “Настаўнік, мы хочам, каб Ты зрабіў нам тое, пра што Цябе папросім”. Ён адказаў ім: “Што хочаце, каб Я зрабіў вам?” Яны сказалі Яму: “Дай нам сесці аднаму праваруч, а другому леваруч Цябе ў славе Тваёй”. Але Езус сказаў ім: “He ведаеце, аб чым просіце. Ці можаце піць келіх, які Я п’ю, і прыняць хрост, якім Я ахрышчаны?” Яны адказалі: “Можам”. А Езус сказаў ім: “Келіх, які Я п’ю, будзеце піць, і хростам, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны, але даць сесці праваруч і леваруч Мяне – не ад Мяне залежыць, а каму прыгатавана”. I, пачуўшы, дзесяць іншых вучняў пачалі абурацца на Якуба і Яна. А Езус, паклікаўшы іх, сказаў ім: “Вы ведаеце, што тыя, хто лічацца князямі народаў, пануюць над імі, і вяльможы іх уладараць над імі. Але не так няхай будзе між вамі: хто хоча быць найбольшым сярод вас, няхай будзе вам слугою; і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе нявольнікам усіх”.
    Бо і Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх.

Мк 10, 35-45

   

ХXVIII нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Калі Езус вырушыў у дарогу, падбег да Яго адзін чалавек, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: “Настаўнік добры, што мне зрабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае?” Езус сказаў яму: “Чаму называеш Мяне добрым? Ніхто не ёсць добрым, толькі адзін Бог. Ты ведаеш запаведзі: не распуснічай, не забівай, не крадзі, не сведчы ілжыва, не ашуквай, шануй бацьку свайго і маці”. А той сказаў Яму ў адказ: “Настаўнік, усё гэта я захоўваў з маладосці маёй”. Езус, паглядзеўшы на яго, умілаваў яго і сказаў: “Табе нестае аднаго: ідзі, прадай усё, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе. Тады прыходзь і ідзі за Мною”. А ён засмуціўся ад гэтых слоў і адышоў маркотны, бо ў яго была вялікая маёмасць.
    Езус паглядзеў навокал і сказаў сваім вучням: “Як цяжка будзе тым, хто мае багацце, увайсці ў Валадарства Божае!” Вучні ж дзівіліся словам Ягоным. Але Езус зноў сказаў ім у адказ: “Дзеці, як цяжка тым, хто спадзяецца на багацце, увайсці ў Валадарства Божае. Лягчэй вярблюду прайсці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае”. А яны яшчэ больш здзіўляліся і казалі адзін аднаму: “Хто ж можа збавіцца?” Езус, зірнуўшы на іх, сказаў: “У людзей гэта немагчыма, але не ў Бога; бо ў Бога ўсё магчыма”.

Мк 10, 17-30

   

ХXVII нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Падышлі фарысеі да Езуса і, выпрабоўваючы Яго, спыталіся, ці дазволена мужу разводзіцца з жонкаю? Ён сказаў ім у адказ: “Што наказаў вам Майсей?” Яны сказалі: “Майсей дазволіў пісаць разводны ліст і разводзіцца”. А Езус сказаў ім у адказ: “Дзеля жорсткасці сэрца вашага ён напісаў вам гэтую запаведзь, бо на пачатку стварэння Бог стварыў іх мужчынам і жанчынай. Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і злучыцца са сваёй жонкай, і будуць двое адным целам. Так што яны ўжо не двое, але адно цела. Таму тое, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае”.
    У доме вучні зноў спыталіся ў Яго пра гэта. Ён сказаў ім: “Хто развядзецца з жонкаю сваёю і ажэніцца з іншай, той чыніць распусту ў дачыненні да яе. I калі жонка развядзецца з мужам сваім і выйдзе за іншага, чыніць распусту”.

Мк 10, 2-16

   

ХXVI нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Ян сказаў Езусу: “Настаўнік, мы бачылі чалавека, які ў імя Тваё выганяў злых духаў, і забаранялі яму, бо не хадзіў з намі”. Езус жа сказаў: “He забараняйце яму, бо ніхто, хто ўчыніў цуд у Маё імя, не зможа адразу пачаць зласловіць Мяне. Бо хто не супраць нас, той з намі. I хто напоіць вас кубкам вады ў імя таго, што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць сваёй узнагароды. А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, таму лепш было б, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора. Калі спакушае цябе рука твая, адсячы яе. Лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзвюма рукамі ісці ў геену, у агонь непагасны. I калі нага твая цябе спакушае, адсячы яе. Лепш табе ўвайсці ў жыццё кульгавым, чым з дзвюма нагамі быць кінутым у геену. I калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго. Лепш табе з адным вокам увайсці ў Валадарства Божае, чым, маючы два вокі, быць кінутым у геену, дзе чарвяк іх не памірае і агонь не гасне”.

Мк 9, 38-43, 45, 47-48

   

ХXV нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус і Яго вучні выйшлі і праходзілі праз Галілею, і Езус не хацеў, каб нехта ведаў. Бо вучыў сваіх вучняў і казаў ім, што Сын Чалавечы аддадзены будзе ў рукі людзей, і заб’юць Яго, і забіты ўваскрэсне праз тры дні. Але яны не разумелі гэтых слоў, а спытацца ў Яго баяліся. Прыйшоў Ён у Кафарнаум і, калі быў у доме, спытаўся ў іх: “Пра што па дарозе вы разважалі?” Яны маўчалі, бо па дарозе разважалі паміж сабою, хто большы. Сеўшы, Ён паклікаў Дванаццаць і сказаў ім: “Калі хто хоча быць першым, няхай будзе з усіх апошнім і ўсіх слугою”. Потым узяў дзіця, паставіў сярод іх і, абняўшы яго, сказаў ім: “Хто прымае аднаго з такіх дзяцей у Маё імя, той Мяне прымае. A хто Мяне прымае, той не Мяне прымае, але таго, хто паслаў Мяне”.

Мк 9, 30-37

   

ХXIV нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус са сваімі вучнямі пайшоў у вёскі Цэзарэі Філіпавай. Па дарозе Ён пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы ім: “Кім людзі лічаць Мяне?” Яны адказвалі Яму: “Янам Хрысціцелем, другія – Іллёю, іншыя – адным з прарокаў”. А Ён спытаўся ў іх: “А вы кім лічыце Мяне?” Пётр сказаў Яму ў адказ: “Ты – Хрыстос”. I загадаў ім, каб нікому не казалі пра Яго.
   I пачаў вучыць іх, што Сын Чалавечы павінен шмат выцерпець і быць адкінутым старэйшымі, першасвятарамі і кніжнікамі, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць. I казаў пра гэта адкрыта. А Пётр, адвёўшы Яго ў бок, пачаў дакараць Яго. А Ён, павярнуўшыся і паглядзеўшы на сваіх вучняў, дакарыў Пятра, сказаўшы: “Адыдзі ад Мяне, сатана, бо ты не пра Божае думаеш, а пра чалавечае”. I, паклікаўшы натоўп разам з вучнямі сваімі, сказаў ім: “Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, возьме крыж свой і ідзе за мною. Бо той, хто хоча жыццё сваё ўратаваць, загубіць яго, а хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне і Евангелля, той уратуе яго”.

Мк 8, 27-35 , 1-15

   

ХXIII нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус выйшаў з зямель Тыру і прайшоў праз Сідон да Галілейскага мора, пасярод межаў Дэкаполіса. I прынеслі да Яго глуханямога, і прасілі, каб усклаў на Яго руку. Адвёўшы яго далей ад натоўпу, паклаў у яго вушы свае пальцы і, плюнуўшы на іх, дакрануўся імі да ягонага языка. I, паглядзеўшы на неба, уздыхнуў і сказаў яму: “Эффата!” – што значыць: “Адкрыйся”. I адразу ж адкрыліся вушы ягоныя і развязаліся путы языка ягонага, і пачаў гаварыць выразна.
Тады Езус загадаў ім, каб нікому не казалі. Але колькі ні забараняў ім, яны яшчэ больш апавядалі. I, будучы надзвычай здзіўленымі, казалі: “Ён зрабіў усё добра: учыніў, што глухія чуюць, а нямыя гавораць”.

Mк 7, 31-37

   

Старонка 51 з 68:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  227

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.