ГРОДНА
Аўторак,
14 мая
2024 года
 

Разважанні з Божым Словам

II ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
У Кане Галілейскай было вяселле, і Маці Езуса была там. Быў запрошаны на вяселле таксама і Езус, і вучні Ягоныя. І, калі не хапіла віна, Маці Езуса сказала Яму: “Не маюць віна”. Адказаў Ёй Езус: “Жанчына, ці гэта Мая або Твая справа? Яшчэ не прыйшоў час Мой”. Маці Яго сказала слугам: “Тое, што Ён скажа вам, зрабіце”. Было ж там шэсць каменных збаноў, пастаўленых для юдэйскага ачышчэння, якія змяшчалі дзве або тры меры. Езус сказаў: “Напоўніце збаны вадою”. І напоўнілі іх даверху. І кажа ім: “Цяпер зачэрпніце і занясіце кіраўніку вяселля”. І панеслі. Калі ж кіраўнік вяселля пакаштаваў ваду, што стала віном, – і не ведаў, адкуль яно ўзялося, ведалі толькі слугі, якія чэрпалі ваду, – то паклікаў жаніха і кажа яму: “Кожны чалавек падае спачатку добрае віно, а калі нап’юцца, тады горшае. Ты ж збярог добрае віно аж дагэтуль”. Такі пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай і аб’явіў славу сваю, і паверылі ў Яго вучні Ягоныя.
Ян 2, 1–11
 

СВЯТА ХРОСТУ ПАНА

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі народ чакаў і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Хрыстос ён, Ян адказаў усім: “Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Яго. Ён будзе хрысціць вас Святым Духам і агнём”. І сталася, калі хрысціўся ўвесь народ, і калі Езус, атрымаўшы хрост, маліўся, раскрылася неба, і Святы Дух у цялесным выглядзе, як голуб, сышоў на Яго, і быў голас з неба, які прамовіў: “Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я”.
Лк 3, 15–16. 21–22
   

УРАЧЫСТАСЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Калі ж Езус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім у дні караля Ірада, вось мудрацы з усходу прыбылі ў Іерусaлім, кажучы: “Дзе нованароджаны кароль юдэйскі? Бо мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму”. Пачуўшы гэта, кароль Ірад занепакоіўся і ўвесь Іерусaлім з ім. Ён сабраў усіх першасвятароў і кніжнікаў народу і пытаўся ў іх, дзе павінен нарадзіцца Месія? Яны сказалі яму: “У Бэтлееме Юдэйскім, бо так напісана прарокам: «І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым не меншы сярод гарадоў Юды, бо з цябе выйдзе Валадар, які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля»”. Тады Ірад, патаемна паклікаўшы мудрацоў, выведаў у іх пра час з’яўлення зоркі. Паслаўшы іх у Бэтлеем, сказаў: “Ідзіце і старанна шукайце Дзіця, калі ж знойдзеце, паведаміце мне, каб і я пайшоў пакланіцца Яму”. Яны ж, выслухаўшы караля, пайшлі. І вось зорка, якую яны бачылі на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль не прыйшла і не стала над месцам, дзе было Дзіця. Убачыўшы зорку, яны вельмі ўзрадаваліся. Увайшоўшы ў дом, яны ўбачылі Дзіця з Марыяй, Маці Яго, і ўпалі, і пакланіліся Яму. І адчыніўшы скарбніцы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, кадзіла і мірру. І папярэджаныя ў сне, каб не вярталіся да Ірада, іншай дарогай адышлі ў сваю краіну.
Мц 2, 1–12
   

СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ’І

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Бaцькi Ягoныя хaдзiлі штогод у Іерусaлім нa свята Пaсхi. I кaлі Яму былo двaнaццaць гaдoў, яны прыйшлі пaвoдле звычaю ў Іерусaлім на святa. Калі пасля заканчэння дзён свята яны вярталіся, зaстaлoся Дзiця Езус у Іерусaліме, i не заўважылі гэтага Ягoныя бaцькi. Думaючы, штo Ён ідзе з падарожнымі, прайшлі дзень дaрoгi і тады пачалі шукaць Ягo мiж свaякaмi i знaёмымi. Не знaйшoўшы, вярнуліся ў Іерусaлім, шукaючы Ягo. I стaлaся, што пaсля трoх дзён знaйшлі Ягo ў святынi. Ён сядзеў сярoд настаўнікаў, слухaючы iх i пытaючыся ў iх. Усе ж, хто слухaў Ягo, дзівіліся рoзуму i aдкaзaм Ягoным. I, убaчыўшы гэта, здзiвiліся; i скaзaлa Яму Мaці Ягoнaя: “Сыне, чаму Ты зрaбiў нaм гэтaк? Вoсь aйцец Твoй i я ў вялікім смутку шукaлі Цябе”. I скaзaў iм: “Чaгo ж вы Мяне шукaлі? Цi вы не ведaлі, штo Мне трэбa быць у тым, што належыць Aйцу мaйму?”. A яны не зрaзумелі таго, што Ён скaзaў iм. I пaйшoўшы з iмi, прыйшoў у Нaзaрэт i быў iм паслухмяны. A Мaці Ягo захавала ўсе гэтыя слoвы ў сэрцы свaiм. Езус жа ўзрастаў у мудрaсцi, у гaдах i ў лaсцы ў Бoгa i ў людзей.
Лк 2, 41–52
   

ІІI Велікодная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

biblia

1 мая – каментарый да Евангелля
на III Велікодную нядзелю (Ян 21, 1–19)

Дарога любові
   Дваццаць першы раздзел Евангелля паводле св. Яна вядзе нас да берагоў Тыберыядскага возера. Апосталы, якія ў пэўны момант свайго жыцця кінулі сеткі, каб стаць лаўцамі людзей, пасля бурных падзей у Іерусаліме вяртаюцца, каб зноў стаць рыбакамі. На жаль, гэта немагчыма. Пасля шматгадовага знаёмства з Езусам цяжка вярнуцца да старой рэальнасці і ранейшых задач. Тая першая сустрэча з Хрыстом, потым паглыбленая, перамяняе вучняў да такой ступені, што яны губляюць здольнасць выконваць сваю першую прафесію. Ноч без улову становіцца доказам гэтаму.
   

IV НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету. Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Святым Духам. І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: “Блаславёная Ты між жанчынамі, і блаславёны плод улоння Твайго! І адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася ад радасці дзіцятка ва ўлонні маім. І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам”.
Лк 1, 39–45
   

IIІ НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі Ян навучаў над Іярданам, пыталіся ў яго людзі: “Што мы павінны рабіць?”. Ён сказаў ім у адказ: “Хто мае дзве вопраткі, няхай аддасць таму, хто не мае; і хто мае ежу, няхай зробіць тое самае”. Прыйшлі і мытнікі хрысціцца і сказалі яму: “Настаўнік! Што мы павінны рабіць?”. Ён адказаў ім: “Нічога, што больш за дазволенае вам, не патрабуйце”. Пыталіся ў яго таксама і жаўнеры, кажучы: “А мы што павінны рабіць?”. Ён адказаў ім: “Нікога не крыўдзіце, не абвінавачвайце несправядліва і задавольвайцеся сваёю платаю”. Калі ж народ чакаў, і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Хрыстос ён, Ян адказаў усім: “Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Яго. Ён будзе хрысціць вас Святым Духам і агнём. Лапата Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысціць гумно сваё і збярэ пшаніцу ў свіран свой, а мякіну спаліць агнём непагасным”. Шмат чаго іншага прапаведаваў ён, абвяшчаючы Добрую Навіну народу.
Лк 3, 10–18
   

II НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
У пятнаццаты год панавання Тыберыя цэзара, калі Понцій Пілат панаваў у Юдэі, а Ірад быў тэтрархам у Галілеі, Філіп, брат ягоны – тэтрархам у Ітурыі і Траханідскім краі, а Лізанія – тэтрархам у Абіленах; пры першасвятарах Анне і Каяфе, было скіравана слова Божае да Яна, сына Захарыі, у пустыні. І ён абходзіў усе ваколіцы Ярдана і прапаведаваў хрост пакаяння для адпушчэння грахоў, як напісана ў кнізе прамоў прарока Ісаі: “Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму! Кожная даліна ўзвысіцца, кожная гара і пагорак панізяцца, і выбоістыя дарогі стануць раўнінай, і ланцугі гор – далінаю. І ўбачыць кожнае цела Божае збаўленне”.
Лк 3, 1–6
   

I НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус сказаў сваім вучням: “Будуць знакі на сонцы і месяцы, і зорках, а на зямлі – спалох народаў і замяшанне ад гулу марскога хвалявання. Людзі будуць млець ад страху і ад чакання таго, што прыйдзе на свет, бо захістаюцца моцы нябесныя. І тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці ў воблаку з моцаю і славаю вялікай. Калі ж гэта пачне адбывацца, тады выпрастайцеся і падыміце галовы вашыя, бо набліжаецца адкупленне вашае. Зважайце ж на сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя пахмеллем і п’янствам, і жыццёвымі клопатамі, і каб дзень той не застаў вас неспадзявана, як пастка. Бо ён прыйдзе на ўсіх, хто жыве на паверхні ўсёй зямлі. Дык чувайце ўвесь час і маліцеся, каб вы маглі пазбегнуць усяго таго, што павінна адбыцца, і стаць перад Сынам Чалавечым”.
Лк 21, 25–28. 34–36
   

Старонка 18 з 68:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  232

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.