Калі не маю ўжо сіл, альбо што рабіць з праблемай знясілення?
кс. Павел Салабуда
19 красавіка 2020
|
Перш за ўсё, варта адзначыць, што да кропкі знясілення чалавек даходзіць паступова. Стан заняпаду сіл можна распазнаць у наступных выпадках: калі перагрузка працягваецца доўгі час і калі яна закранае кожную сферу жыцця. Як правіла, гэта суправаджаецца прыгнечанымі пачуццямі, гневам, раздражняльнасцю і да т. п. У некаторых развіваецца трывога, якую цяжка кантраляваць і якая часта прыводзіць да апантанасці, фобіі ці неўрозу. †
Як парадзіць з няверуючым сужэнцам?
кс. Павел Салабуда
22 сакавіка 2020
|
Саюз паміж веруючай і няверуючай асобамі можа перажываць нямала складаных сітуацый. Яны бываюць рознымі, пачынаючы з таго, што такі чалавек не хоча хадзіць у касцёл сам, заканчваючы тым, што робіць немагчымым практыкаванне веры свайму веруючаму сужэнцу.
У залежнасці ад ступені “абцяжарвання жыцця” наступствы могуць быць больш ці менш балючымі псіхічна або нават фізічна. Самай распаўсюджанай праблемай у такіх адносінах з’яўляецца адсутнасць духоўнай сувязі і разумення ў сям’і. З аднаго боку, веруючы сужэнец спрабуе пайсці на саступкі, каб пазбегнуць чарговых канфліктаў, а з другога, жадае духоўнага росту, таму жыве ў стане пастаяннай унутранай барацьбы. †