Як дапамагчы дзіцяці ў адаптацыі да школы?
кс. Павел Салабуда
11 кастрычніка 2020
|

Верасень – месяц старту навучання ў школе. Некаторым дзецям ён даецца лягчэй, некаторым цяжэй. Адным удаецца вельмі хутка ўвайсці ў рытм школьнага жыцця, а ў іншых гэта атрымліваецца павольней, і адаптацыйны перыяд можа доўжыцца да месяца. Праўда ў тым, што ўсім дзецям пасля канікул патрэбны час на адаптацыю да школы.
Разважаючы пра працэс развіцця дзяцей, мы забываемся, што акрамя фізічнай і інтэлектуальнай сталасці, існуе яшчэ і школьная сталасць. Навуковая літаратура вызначае школьную сталасць як набор неабходных для дзіцяці характарыстык, што дазваляюць яму лепш прыстасавацца да школы. †

Як вырашыць праблемы са сном?
кс. Павел Салабуда
13 верасня 2020
|

У грамадстве ёсць вельмі вялікая група людзей, якія маюць праблемы са сном, пакутуюць ад недастатковай яго колькасці альбо дрэннай якасці. Прычыны могуць быць розныя: ад праблем на працы да існавання клінічных парушэнняў сну. Некаторыя з іх шырока распаўсюджаны, іншыя ж рэдкія і дзіўныя.
У наш час бяссонніца з’яўляецца найбольш частым парушэннем у людзей, якія адчуваюць, што колькасць сну не адпавядае іх патрэбам. Некаторыя хранічна недасыпаюць, іншыя часта прачынаюцца ноччу альбо заўчасна раніцай. Калі прыступ бяссонніцы выпадковы, то не трэба панікаваць. Паспешнае рашэнне звярнуцца да снатворных прэпаратаў можа пагражаць парушэннямі нармальнага цыклу сну. Да таго ж, наступствы працяглага выкарыстання гэтых сродкаў яшчэ да канца не вывучаны. †