ГРОДНА
Серада,
26 студзеня
2022 года
 

Дапамагчы добрай радай

Як перамагчы нясмеласць?

Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда,     псіхолаг
У кожным чалавеку ёсць трохі нясмеласці. Часам быць нясмелым нават добра, бо гавораць, што такі чалавек спачатку падумае, а потым скажа. Але бываюць сітуацыі, калі нясмеласць становіцца хваробай. Тады яна можа вельмі ўскладніць жыццё.
 

Як спадабацца свекрыві, каб не было хатняй “вайны”?

Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда,     псіхолагАдны з найскладанейшых адносін у сям’і – адносіны нявесткі і свекрыві. Як пазбегнуць канфліктаў?
Напэўна, самыя складаныя адносіны ў сям’і – гэта адносіны нявесткі і свекрыві. Як да гэтага даходзіць? Часцей за ўсё, не маючы дрэнных думак, нявестка скардзіцца маме на мужа альбо мужу – на маму. Канфлікты могуць тычыцца ўсяго: пачынаючы ад неналежнага вядзення хатніх спраў, няправільнага выхавання дзіцяці, няздольнасці кантраляваць свае эмоцыі, ажно да простай барацьбы за сына/мужа.
 

Што рабіць, калі дзіця не хоча размаўляць з бацькамі?

Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда,     псіхолаг

Часцей за ўсё падобныя сітуацыі бываюць, калі дзіця губляе давер да бацькоў. Тады яно не хоча размаўляць, не гаворыць пра свае праблемы, а на кожнае пытанне адказвае ўхіліста. Што трэба рабіць, каб дзіця зноў стала адкрытым на сваіх бацькоў? Адзін з найбольш эфектыўных спосабаў – спецыяльныя гульні ў давер.
   

Як дапамагчы ў рэлігійным крызісе?

Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда,     псіхолаг

Самыя важныя рэчы, на якія варта звярнуць увагу, дапамагаючы чалавеку, што перажывае рэлігійны крызіс – гэта малітва, рэлігійныя практыкі і кантакт з іншымі людзьмі. Складанасць заключаецца ў тым, што асоба, якая знаходзіцца ў крызісе, не заўсёды будзе адкрыта шукаць дапамогі. Тым не менш нельга быць абыякавым да яе. Часам можа спатрэбіцца спецыялізаванае ўмяшанне псіхолагаў ці псіхіятраў і нават фармакалагічная падтрымка.
 

Калі трэба жаніцца, ці Сталасць да сужэнства

Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда,     псіхолаг

Назіраючы сёння за маладымі людзьмі, якія збіраюцца заключыць сужэнскі саюз, можна заўважыць, што ўзрост будучых сужэнцаў відавочна памяншаецца. Гэты факт можна інтэрпрэтаваць па-рознаму: з аднаго боку, гэта сведчыць аб жаданні як мага хутчэй уступіць у шлюб перад Богам, але з іншага – аб легкадумным і безадказным падыходзе да факта шлюбу. Таксама сёння існуе тэндэнцыя, што многія маладыя людзі наогул не маюць намеру жаніцца, нават ужо выхоўваючы ўласных дзяцей, а сакраментальны шлюб адтэрміноўваюць, тлумачачы, што яшчэ не даспелі да гэтага. Дык калі трэба жаніцца?
   

Старонка 2 з 6:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  340

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.