ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

Свет

Літургія ля рэліквій св. апостала Пятра

Свет

19 мая 2010 г. кіраўнік аддзелу па знешніх царкоўных сувязях маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, які знаходзіцца з візітам у Італіі па благаславенні Патрыярха Маскоўскага і Усея Русі Кірыла, узначаліў урачыстую літургію каля мошчаў св. апостала Пятра ў базыліцы імя св. Пятра ў Рыме.

 
 

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Рыме

Свет

24-28 мая 2010 г. у Рыме адбылася 61-ая Генеральная асамблея епіскапату Італіі, на якой былі распрацаваны і зацверджаны напрамкі пастырскай дзейнасці на 2010 – 2020 г.г. у галіне каталіцкага выхавання. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў на гэтым форуме з паведамленнем, у якім ён праілюстраваў сітуацыю каталіцкага Касцёла ў Беларусі на сучасным этапе. Падчас сустрэчы Святога Айца Бэнэдыкта XVI з удзельнікамі пасяджэння Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч уручыў Пантыфіку экзэмпляр кампендыі Катэхізіса каталіцкага Касцёла на беларускай мове.
   

Новы Прымас Польшчы

Свет

8 мая б.г. арцыбіскуп Юзаф Кавальчук, які з 1989 г. быў апостальскім нунцыем у Польшчы, быў назначаны новым гнезненскім Мітрапалітам і Прымасам Польшчы. З гэтай нагоды яго павіншаваў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Яго папярэднік Прымас Польшчы арцыбіскуп Генрых Мушынскі пакінуў гэтую пасаду з-за пенсійнага ўзросту.



   

Святы Айцец - у Партугаліі

Свет

11 – 14 мая б.г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыбыў з апостальскім візітам у Партугалію. Дэвізам пілігрымкі былі наступныя словы: “Разам накіроўваемся да надзеі”. Папа наведаў Лісабон, Фаціму і Порта.
    У Лісабоне Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Партугаліі Кавако Сільвія, прэм’ерам Джозэ Сакратэсам, патрыярхам Лісабону кардыналам Джозэ да Круз Палікарпа, членамі епіскапату, людзьмі культуры. Падчас св. Імшы на плошчы Тэрэйра до Расо Папа абвясціў гамілію і пасланне ў сувязі з 50-ай гадавінай заснавання санктуарыя імя Хрыста-Валадара ў Альмадзе.13 мая б.г. Бэнэдыкт XVI цэлебраваў св. Імшу ў санктуарыі імя Божай Маці ў Фаціме. Гэта быў найважнейшы пункт яго апостальскага візіту.Паўмільённы натоўп пілігрымаў з 35 краінаў свету напоўніў плошчу імя Пія XII перад базылікай у Фаціме.
   

Нядзеля Добрага Пастыра

Свет

У нядзелю 25 красавіка б.г. каталіцкі Касцёл адзначаў 47-ы Сусветны дзень малітваў за прызванні. Тэма дня малітваў: “Сведчанне аб жыцці абуджае прызванні” закранае асобу св. Яна Марыю Віянэя, пробашча з Арс. 25 красавіка б.г. ва ўсіх касцёлах было прачытана пасланне Бэнэдыкта XVI, у якім Папа напамінае ў тым ліку і пра тое, што плённасць прапановы стаць духоўнай асобай падтрымліваецца таксама якасцю і багаццем асабістага і супольнага сведчання аб жыцці тых, хто ўжо адказаў на Божы заклік і прыняў святарскую паслугу ці кансэкраванае жыццё.
   

Марыялагічны сімпозіум на Яснай Гары

Свет

23 – 24 красавіка б.г. на Яснай Гары прайшоў Агульнапольскі Марыялагічна – Марыйны сімпозіум. Гэтая сустрэча ўпісваецца ў святкаванне 100 годдзя рэкаранацыі цудоўнага абраза Божай Маці каронамі св. Пія X. Сімпозіум праходзіў пад дэвізам: “З Марыяй - Каралевай Польшчы – будзем сведкамі любові”. Тут гутарылі і пра каралеўскія атрыбуты выявы Яснагурскай Багародзіцы. Падчас сімпозіуму ішла размова таксама і пра паслугі кардынала Стэфана Вышынскага, ксяндза Ежы Папялушкі.
   

Перанясенне рэліквіі айца Піо

Свет

19 красавіка б.г. рэліквіі а. Піо былі перанесены ўрачыста ў крыпту новай святыні, названую яго імем, у Сан Джавані Ратонда. Да гэтых пор на працягу 42 гадоў яны знаходзіліся ў тамашнім касцёле імя Божай Ласкавай Маці. Урна з рэліквіямі а. Піо была перанесена ў суправаджэнні братоў-капуцынаў, а таксама шматлікіх паломнікаў. Арцыбіскуп Міхэль Кастора кіраваў цырымоніяй.


   

Дэманстрацыя Турынскага Савана

Свет


З 10 красавіка да 23 мая 2010 г. у катэдры ў Турыне можна паглядзець на славутую рэліквію Турынскі Саван. На 2 мая б.г. запланаваны візіт папы Бэнэдыкта XVI, які будзе ажыццяўляць Эўхарыстыю на дзядзінцы перад турынскай катэдрай. Арцыбіскуп гэтага горада кардынал Севярына Палецці заявіў журналістам, што паказ савана з’яўляецца нагодай для “роздуму і малітвы, а таксама да кантэмпляцыі звышнатуральнага і таямнічага цярпення Хрыста”.






   

Рэліквіі св. Тэрэзы - на Украіне

Свет


Рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус пачалі перагрынацыю па Украіне. 5 красавіка б.г. яны былі ўрачыста ўнесены ў львоўскую катэдру, дзе іх прывітаў львоўскі мітрапаліт арцыбіскуп Мечыслаў Макрыцкі. “Святая Тэрэза з’яўляеца заступніцай нашага львоўскага Касцёла, таму дзякуючы яе апецы мы будзем выпрошваць неабходныя ласкі, каб культ яе пашыраўся, ахапіў усіх і прывёў вернікаў да Божага Валадарства” – падкрэсліў мітрапаліт падчас казання. Рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус застануцца на Украіне да 10 чэрвеня б.г. Вернікі змогуць ушанаваць іх у многіх парафіях усіх украінскіх дыяцэзій.




   

Старонка 2 з 4:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.