ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

Свет

Нумар 270: радком са свету

Свет

Свет
Расправа ў касцёле
   Амаль 45 асобаў было па-варварску забіта ў каталіцкім касцёле на поўначы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга – так паведаміла ватыканскае радыё. Трагедыя здарылася на другі дзень святаў Божага Нараджэння недалёка ад мясціны Дорума, 40 км ад мяжы Конга з Суданам. Ахвярамі былі галоўным чынам жанчыны, дзеці і старэйшыя асобы, целы якіх былі парэзаны мачэтамі (доўгія нажы). 28 снежня 2008 г. такую вестку перадаў прадстаўнік угандыйскага войска Крыс Мэгазі, абвінавачваючы ў злачынстве армію супраціўлення. Мяцежнікі сцвярджаюць, што не мелі з гэтым дачынення. Аднак гэтаму супярэчаць сведкі, на якіх спасылаюцца агенствы: AFP і Associated Press. І далей невядома, колькі людзей дакладна загінула. Прадстаўнікі конгаўскага войска сцвярджаюць, што забіта 150 чалавек. Радыё ААН Okapi згодна з губернатарам усходняй правінцыі Конга інфармуе, што налічана 75 ахвяраў, а іншыя целы былі знойдзены ля касцёла.

700 годдзе ордэна паўлінаў

   700 гадоў таму назад 13 снежня 1308 г. кардынал Жэнтыліс, пасол Клімента V, надаў ордэну статут імя св. Аўгустына і зацвердзіў ордэн імя св. Паўла, першага пустэльніка. Гэты дакумент даў юрыдычную сілу функцыянавання ордэна, але яго пачаткі сягаюць, аднак, значна ранейшага перыяду. Пунктам аднясення для першых эрэмітаў (пазней называных паўлінамі) была асоба св. Паўла з Тэбаў, пустэльніка, які жыў на Блізкім Усходзе ў III і IV ст. ст. пасля нараджэння Хрыста. Беручы Яго за ўзор, хоць дастасоўваючыся да еўрапейскіх рэаліяў, пабожныя эрэміты пасяліліся на тэрыторыі Венгерскага каралеўства і ў XIII ст. са згоды мясцовых касцёльных уладаў утварылі некалькі кляштараў. Ордэн прайшоў шмат ператварэнняў, аднак, ён застаўся супольнасцю людзей, якія жадаюць ушаноўваць Бога ў пэўнай адасобленасці ад свету. З 1382 г. ордэн апякуецца адным з самых важных санктуарыяў хрысціянскага свету – на Яснай Гары.
 

Старонка 4 з 4:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.