ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

Свет

Велікапосныя рэкалекцыі ў Польшчы

Свет

14 – 17 сакавіка 2010 г. мінска-магілёўскі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч правёў велікапосны рэкалекцыі для мясцовых вернікаў па запрашэнню пробашча парафіі ў Камарове пад Варшавай (Польшча). Тэма рэкалекцыйных навучанняў гучала так: “Навяртайцеся і верце ў Евангелле”.



 

Сям’я – надзея Еўропы

Свет

“Сям’я – надзея Еўропы” – пад такім дэвізам з 12 – 14 сакавіка б.г. у Гнезне (Польшча) прайшоў VIII Гнезненскі з’езд. У сустрэчы прынялі ўдзел людзі навукі, культуры і палітыкі, духоўныя асобы розных хрысціянскіх веравызнанняў і іншых рэлігій з 8 еўрапейскіх краінаў, у тым ліку і з Беларусі.



   

Легалізацыя каталіцкай супольнасці

Свет

12 сакавіка 2010 г. каталіцкі Касцёл у Туркменістане быў зарэгістраваны як адна з рэлігійных супольнасцяў гэтай краіны. Каталіцкая місія ў гэтай дзяржаве была ўтворана ў 1997 г., а кіруюць ёй аблаты Беззаганнай Марыі Панны. Да туркменскай каталіцкай супольнасці належаць зараз 90 ахрышчаных.



   

Праваслаўна-каталіцкія перагаворы ў Варшаве

Свет

24 – 25 лютага 2010 г. прадстаўнікі маскоўскага патрыярхату нанеслі візіт у Польшчу, дзе сустрэліся з прадстаўнікамі польскага праваслаўя і правялі перагаворы з дэлегацыяй польскага епіскапату. Як паведамляе інфармацыйная служба маскоўскага патрыярхату мэта візіту – устанаўленне супрацоўніцтва паміж народамі Польшчы, Украіны, Беларусі і Расіі. Дэлегацыя з Масквы ўдзельнічала ў пасяджэнні міжверавызнанёвай камісіі, дзе былі абмеркаваны магчымасці палепшыць адносіны паміж славянскімі народамі пасля трагічных падзеяў мінулага. У выніку была створана рабочая група для выпрацоўкі сумеснага дакументу аб прымірэнні народаў. Прадстаўнікі польскага праваслаўя і каталіцкага Касцёла ў Расіі будуць уключаны ў працу рабочых групаў.
   

Клопат Касцёла пра місіянерства

Свет

18 кастрычніка б.г. Касцёл адзначаў 83-ці Сусветны дзень місіянерства. З гэтай нагоды ў паасобных парафіях ва ўсім свеце былі арганізованы акцыі матэрыяльнай і духоўнай дапамогі малым касцёлам. Сабраныя грошы будуць прызначаны для будаўніцтва святыняў, на адукацыйную і дабрачынную дзейнасці для місіянераў.
    18 кастрычніка б.г. падчас разважанняў перад нядзельнай малітвай “Анёл Панскі” Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, згадваючы пра Сусветны дзень місіянерства,напомніў пра тое, што Касцёл існуе для таго, каб абвяшчаць евангелічнае пасланне надзеі. Спасылаючыся на словы свайго сёлетняга паслання аб місіянерстве, ён нагадаў, што святло Евангелля ўказвае шлях народам і вядзе іх да аб’яднання ў вялікую сям’ю, якая павінна жыць ў атмасферы справядлівасці і міру.
    Сусветны дзень місіянерства быў устаноўлены Апостальскай Сталіцай ў 1926 г. па просьбе папскай кангрэгацыі па распаўсюджанню веры.
   

Эўхарыстычны цуд у Сакулцы?

Свет

У палове кастрычніка закончыла працу спецыяльная касцёльная камісія, скліканая ардынарыем Беластоцкай архідыяцэзіі, арцыбіскупам Эдвардам Азароўскім, якая даследавала акты па справе мяркуемага эўхарыстычнага цуду ў Сакулцы. Акты гэтай справы былі перададзены ў апостальскую нунцыятуру ў Варшаву.
    Надзвычайнае здарэнне адбылося паўгода таму назад. Падчас удзялення св. Камуніі ў ксяндза выпала з келіха Гостыя, якая была паднята з зямлі і змешчана ў спецыяльны літургічны посуд з вадой. Праз некалькі дзён убачылі на Гостыі чырвоную пляму. Пасля яе даследавання патамарфолагі прыйшлі да вываду, што гэта была тканка сардэчнай мышцы. Таму цуд у Сакулцы можа пацвердзіць веравызнанне Касцёла аб тым, што падчас кожнай св. Імшы моцай Святога Духа хлеб перамяняецца ў Цела Хрыста, а віно – ў Яго Кроў.
   

25-ая гадавіна смерці ксяндза Папялушкі

Свет

19 кастрычніка б.г. у Польшчы адзначалі 25-ую гадавіну трагічнай смерці ксяндза Ежэго Папялушкі. Галоўныя ўрачыстасці прайшлі ў варшаўскім касцёле імя Станіслава Косткі, пры якім знаходзіцца магіла закатаванага службай бяспекі капелана агульнапольскага саюзу “Салідарнасць”. У 1997 г. каталіцкі Касцёл пачаў беатыфікацыйны працэс ксяндза Папялушкі. З 8 лютага 1997 г. да 8 лютага 2001 г. ён адбываўся на дыяцэзіяльным узроўні, цяпер жа прадаўжаецца яго рымскі этап, які мае заданне: высветліць, ці на самай справе душпастыр “Салідарнасці” загінуў за веру. На падставе меркаванняў камісіі кардыналаў магчыма будзе выданы “Дэкрэт аб мучаніцтве”, які адкрывае шлях да беатыфікацыі кс. Ежэго.
   

Бэнэдыкт XVI - у Беларусі?

Свет

“Беларусь чакае прыезду Бэнэдыкта XVI у будучым годзе” – заявіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у размове з каталіцкім інфармацыйным агенцтвам 6 кастрычніка б.г. падчас свайго ўдзелу ў пасяджэнні пленарнага епіскапата Польшчы ў Варшаве. Мітрапаліт сказаў, што афіцыйнае запрашэнне прыехаць у нашую краіну біскупы Беларусі перададуць Папу падчас візіта Ad Limina Apostolorum у Ватыкане ў снежні гэтага году. Арцыбіскуп нагадаў, што некалькі разоў ён сам асабіста запрашаў Папу (падчас розных аўдыенцый) прыехаць у наш край, на што Святы Айцец адказваў: “Як Бог дазволіць і адкрыюцца дзверы”. “Таму мы молімся і чакаем, каб адкрыліся дзверы і да нас прыехаў Святы Айцец” – дадаў беларускі іерарх. Праўдападобны тэрмін візіту – гэта вясна ці лета 2010 г. Апрача Мінска Папа мог бы наведаць самы вялікі Марыйны санктуарый Беларусі ў Будславе.
   

Рэкалекцыі ў Арсе

Свет

З 28 верасня да 3 кастрычніка б.г. у Арсе прадаўжаліся міжнародныя святарскія рэкалекцыі. Па запрашэнню супольнасці благаславенняў 1200 святароў з 75 краінаў свету на працягу тыдня шукалі адказ на пытанне аб крыніцы радасці святарскага жыцця. Падчас рэкалекцый “праваднікамі” былі наступныя святыя: Ян Марыя Віянэй, св. Фаустына, св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус, св. Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор. Праграма рэкалекцый улічвала таксама ўдзел святароў у сумесных набажэнствах. Бэнэдыкт XVI у сваім відэапасланні да ўдзельнікаў рэкалекцый падкрэсліў, што святар, выбраны сярод людзей, застаецца адным з іх і прызваны служыць людзям, адорваючы іх Божым жыццём.
   

Наступныя артыкулы...

Старонка 3 з 4:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.