Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
кс. Юрый Марціновіч
13 студзеня 2019
|
Жыць Евангеллем
Ужо больш за год Касцёл на Гродзеншчыне перажывае свой І Дыяцэзіяльны сінод. У адпаведнасці з патрабаваннямі Сабору, ён павінен прывесці да аднаўлення рэлігійнага жыцця, душпастырства і прававога становішча ў дыяцэзіі. Прапануем чытачам “Слова Жыцця” новую рубрыку, якая мае на мэце перыядычна паведамляць пра значэнне дадзенай падзеі для мясцовага Касцёла, а таксама пра ход работы ў сінадальных камісіях.
Мэта Сінода
Мэтай Сінода з’яўляецца дапамога ардынарыю ў рэалізацыі задання кіравання дыяцэзіяй, а найперш у ажыццяўленні заканадаўчай улады. Біскуп Аляксандр Кашкевіч з’яўляецца адзіным сінадальным заканадаўцам: толькі ён падпісвае сінадальныя дэкларацыі і дэкрэты, толькі яго аўтарытэтам могуць быць абнародаваны пералічаныя дакументы. †