Заступнік містыкаў: св. Ян ад Крыжа
кс. Юрый Марціновіч
10 снежня 2017
|
Належыць да найбольш вядомых містыкаў Касцёла. Яго працы, поўныя захаплення над таямніцай Святой Тройцы, увесь час чытаюцца па-новаму. Іх каментавалі, між іншым, св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус, св. Эдзіт Штайн і св. Ян Павел ІІ. Яна ад Крыжа лічаць адным з галоўных стваральнікаў літаратурнай іспанскай мовы. Яго проза поўная паэтычных выразаў, а паэзія насычана духоўнай сімволікай.
Рэфарматар кармэлітаў і сябар св. Тэрэзы Авільскай
Будучы святы нарадзіўся ў 1542 годзе ў мясцовасці Фонціверос (Іспанія) побач з г. Авіла ў Старой Кастыліі. Быў 3-ім сынам Гансала дэ Епеса і Каталіны Альварэс.
Калі меў 2 гады, памёр яго бацька. Асірацелая сям’я жыла ў страшнай нястачы. Некалькі разоў перасялялася, шукаючы крыніц, каб пратрымацца. Нягледзячы на цяжкасці, маці гадавала дзяцей у хрысціянскім духу, выхоўвала ў іх вялікую пашану да Марыі Панны. †

Заступнік пчаляроў: св. Амброзій
кс. Юрый Марціновіч
26 лістапада 2017
|
Вялікі і знакаміты прамоўца. Людзі слухалі яго, затаіўшы дыханне. Да сёння паўтараюцца словы святога: “Добрая мова – як соты з мёдам”. Пчаляры ж, асаблівым заступнікам якіх ён з’яўляецца, вераць, што “св. Амброзій мёду дабавіць”.
Калона Касцёла
Амброзій нарадзіўся каля 340 года ў Трыры (Германія) у багатай арыстакратычнай сям’і (бацька быў прэфектам Галіі). Атрымаў адукацыю ў Рыме (Італія). Там распачаў упраўленчую і палітычную кар’еру. Праз некаторы час быў пасланы ў Мілан (Італія), каб выконваць функцыю консула. Як малады і шляхетны чалавек прагнуў здабыць славу і прызнанне, аднак Пан Бог падрыхтаваў для яго іншы план.
Хоць Амброзій з’яўляўся катэхуменам, пасля смерці біскупа Мілана быў выбраны яго пераемнікам. Распачаў працу з моцнага акцэнту: раздаў усю маёмасць бедным. Адразу зарэкамендаваў сябе як выдатны арганізатар, паколькі сабраў паслугу вялікай групы катэхетаў.
Быў разважлівым і ўспрымальным на людскія крыўды чалавекам. Вялікую папулярнасць здабыў дзякуючы сваім казанням і катэхезам, якія прамаўляў у міланскіх святынях. Яго слава сягала самых аддаленых куткоў Рымскай Імперыі.
Біскуп Амброзій удзельнічаў у многіх дагматычных дыскусіях, што датычылі таямніцы Хрыста і Святой Тройцы. Меў значны ўплыў на палітычнае жыццё і, у прыватнасці, на імператара Феадосія, якога схіліў да пакаяння пасля здзейсненай ім разні фесаланікійцаў. Менавіта праз простыя, але адначасова прыгожыя і прасякнутыя верай казанні біскупа адкрылася на навяртанне і сэрца будучага доктара Касцёла св. Аўгусціна, які свае перажыванні і думкі апісаў у “Споведзі”. †