Учынак для цела бліжняга. Накарміць галодных
Ангеліна Пакачайла
14 жніўня 2016
|

Часта людзям, пакутуючым ад галечы і ўбоства, сорамна прызнацца ў сваёй жыццёвай сітуацыі і папрасіць дапамогі. Яны хаваюць сваю бяду, бо асцерагаюцца асуджэння з боку людзей. Таму, каб убачыць патрабуючага, трэба мець адкрытыя вочы і сэрца, глядзець на бліжняга не з пагардай, а з павагай да яго годнасці. †
Учынак для душы бліжняга. Маліцца за жывых і памерлых
Ангеліна Пакачайла
26 чэрвеня 2016
|

Малітва – гэта выраз разумення, што над намі ёсць Бог, ад якога ўсё залежыць. Молячыся, мы прызнаём неабходнасць дапамогі з боку Таго, хто ведае, як будзе лепш, хто адорвае рознымі дабротамі і сам з’яўляецца Найвышэйшым Дабром, якое наталяе ўсе прагненні. Таму малітва так часта прыносіць палёгку, бо яна надзяляе пачуццём бяспекі: давераныя справы знаходзяцца ў руках Айца, які чувае над лёсам свету і кожнага чалавека. Вера падразумявае давер да таго, што міласэрны Бог падрыхтаваў для кожнага свой план, поўны любові і надзеі. Малітва ў пакоры азначае згоду на рэалізацыю гэтага плана.†