Учынак для цела бліжняга. Суцяшаць вязняў
Ангеліна Пакачайла
23 кастрычніка 2016
|

Свет вязняў – гэта вобраз укрыжаваных жыццём людзей, якіх нельга пакідаць на волю лёсу. Дзесьці глыбока ў душы зняволеныя жывуць з перакананнем, што хтосьці адкрые на іх свае вочы і сэрца, не будзе ацэньваць, а падумае з міласэрнасцю. Некалі Ян Павел II дакладна заўважыў: “Кожны вязень, які адбывае пакаранне за ўчыненае злачынства, не перастаў быць чалавекам. І хоць на ім ляжыць цяжар слабасці, небяспекі і граху, а можа, нават настойлівае вяртанне да яго, усё ж ён не пазбаўлены той цудоўнай магчымасці, якой з’яўляецца навяртанне, выпраўленне”. Акружаючым варта разумець, што дрэнны не чалавек, а яго ўчынкі. †
Учынак для цела бліжняга. Адведаць хворых
Ангеліна Пакачайла
09 кастрычніка 2016
|

Часам недамаганне моцна змяняе чалавека. Ён перастае радавацца таму, што любіў раней, становіцца абыякавым да рэчаў, якімі цікавіўся, з-за дробязей упадае ў адчай. Тут бліжняму варта праяўляць цярплівасць і чуласць, не дазваляючы сабе апускацца да шкадавання (тым болей, штучнага). Нездаровым людзям не падабаецца, калі да іх адносяцца з жалем. Тады хворыя адчуваюць сябе “нікчэмнымі”, прыніжанымі ў сваім няшчасным становішчы. Добры прыклад таму паказаў Дрыс – герой французскай камедыйнай драмы “1+1. Недатыкальныя”. Яго непасрэднасць і натуральнасць у адносінах да паралізаванага арыстакрата вярнула хвораму прагу да жыцця, што, мабыць, самае галоўнае ў такой сітуацыі. †