ГРОДНА
Субота,
18 студзеня 2025 года |
На службе Богу
Не ты выбіраеш Бога – Ён выбірае цябе
Сёння сваю гісторыю распавядае ксёндз Пётр Вішнеўскі з Кангрэгацыі святога Арханёла Міхала.
Быў уважлівы на малітве
Ксёндз Пётр паходзіць з сям’і католікаў. Нарадзіўся ў польскім горадзе Брадніца – краіне ста азёр. Бацькі выхоўвалі чацвёра дзяцей: акрамя Пятра, яшчэ двух хлопчыкаў і дзяўчынку.
Дзеці раслі ў набожнай сям’і. Кожнае свята наведвалі разам з бацькамі касцёл.
“Памятаю такі цікавы момант, – успамінае ксёндз Пётр. – Мама маленькім брала мяне ў касцёл. Перад св. Імшой я таксама пайшоў на Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі. Я яшчэ тады нічога не разумеў і пытаўся ў мамы, калі ўжо будуць гадзінкі. Мне здавалася, што мы будзем маліцца цытуючы гэтую малітву (смяецца – заўв. аўт.). А Гадзінкі – гэта спяваная малітва”. †

Бог вучыць давяраць Яму
Сёння сваю гісторыю распавядае сястра Караліна з Кангрэгацыі Школьных Сясцёр Нотр-Дам.
Веры ў сям’іне саромеліся
Сястра Караліна паходзіць з горада Ліды з сям’і працоўных. Маці і бацька былі католікамі. У час ганенняў сваёй веры не саромеліся.
“Мае бацькі былі такой парай, якая ў 1973 годзе ўрачыста брала ў нядзелю шлюб. У ЗАГСе яны распісаліся па-простаму, а на вянчанне мама шыла доўгую белую сукенку. Канешне, потым на працы выклікалі і маму, і тату. Але камсамольцамі яны не былі, таму не надта з-за гэтага перажывалі”.
Выклікалі іх і пасля хросту дзяцей, якіх у сям’і было трое. Але бацькі не звярталі на тое сур’ёзнай увагі.
Жылі так, як лічылі слушным.
“У нас была маленькая такая кніжачка з ілюстрацыямі з жыцця Хрыста. Мама і бабуля тлумачылі мне, што азначаюць малюнкі. Канешне, у тры гады я не ўмела чытаць, але вельмі любіла ўсім пераказваць па ілюстрацыях пра Езуса. Дайшло да таго, што я з гэтай кніжкай засынала”. †

Бог дае нам нейкія цяжкасці, але і сваю ласку
Сёння сваёй гісторыяй дзеліцца з чытачамі сястра Аліцыя з Кангрэгацыі Школьных Сясцёр Нотр-Дам.
Малілася, але не разумела
Нарадзілася сястра Аліцыя ў горадзе Патсдам, што ў Германіі. Бацька быў праваслаўным, маці – каталічкай. Гадавалі разам чацвёра дзяцей. Рэлігійным выхаваннем у сям’і займалася бабуля, за што сястра ёй сёння вельмі ўдзячна.
“Я б не сказала, што гэта было нешта глыбокае. Хутчэй, традыцыйная вера. Я не разумела, што Бог – гэта Айцец, які мяне стварыў і бязмежна любіць. У мяне было паняцце Бога строгага, які дзесьці на нябёсах карае за правіны”.
Дзеці падрасталі, вучылі малітвы. Паўтаралі іх, але, як прызнаецца сёння сястра, нічога не разумелі. З жахам думалі пра экзамен, які хутка давядзецца здаваць перад Першай камуніяй.
“Першую споведзь я памятаю мала, камунію ўвогуле не памятаю. Было шмат людзей, у касцёле душна. Адзінае, што засталося ў памяці, гэта страх, ці здам я ксяндзу экзамен”.
Урачыстасць адбылася ў лідскім фарным касцёле. Пасля дзяўчынка стала наведваць святыню праз раз. Па-першае, асабліва нічога не разумела ў набажэнстве на польскай мове, па-другое, баялася праследавання за веру.
“Памятаю, калі мы яшчэ жылі ў Геранёнах, ля варот касцёла стаяў дырэктар і вылаўліваў дзяцей, якія ішлі туды маліцца. Мне шанцавала, бо я была маленькага росту і магла «згубіцца» сярод людзей. Але страх перажывала моцны, таму што потым гэтых дзяцей публічна лаялі на школьнай лінейцы”. †

У Бога няма памылак
Сёння сваю гісторыю распавядае ксёндз Мар’ян Хаменя з Кангрэгацыі святога Арханёла Міхала.
Марыў стаць місіянерам
Ксёндз Мар’ян паходзіць з Ваўкавышчыны. Нарадзіўся ў вёсцы Сямёнава, быў ахрышчаны ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах. У канцы 1950-х гадоў сям’я выехала з Беларусі і пасялілася паміж Мальбаркам і Штумам у вёсцы Гасцішава.
“Нас было чацвёра дзяцей. У нядзелю, памятаю, прачыналіся, калі маці спявала Гадзінкі да Маці Божай. Спявала і гатавала сняданак”.
Пасля школы малады хлопец вучыўся ў ліцэі ў Штуме. А затым уступіў у манаскі ордэн вербістаў у Пененжне. “Я з дзяцінства хацеў стаць ксяндзом. Гэтае жаданне было ўва мне заўсёды. Я пайшоў да вербістаў, марыў выехаць на місіі ў Папуа–Новую Гвінею”.
Пасля чатырох гадоў побыту ў вербістаў падчас футбольнага матча сур’ёзна траўміраваў нагу. Перанёс аперацыю, доўгі час не мог хадзіць. А затым была працяглая рэабілітацыя, фізіятэрапія... У ордэне палічылі, што юнак не зможа стаць місіянерам: занадта моцна ўсё перажывае, не хопіць сіл для такой цяжкай працы.
Пачаў працаваць кіраўніком склада ў Гданьску. †

Ніколі не заблукае той, хто размаўляе з Богам
Сёння сваю гісторыю распавядае сястра Элігія з Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці.
Я была дзіцём за пакуту
“Падчас місій мой бацька пайшоў да сакраманту споведзі і атрымаў незвычайную пакуту, каб у нашай сям’і нарадзілася яшчэ адно дзіця. Так я і прыйшла на свет”, – расказвае сястра Элігія.
У 1960 годзе недалёка ад польскай граніцы, у горадзе Бяла-Падляска, у сям’і працоўных Яна і Ганны нарадзілася трэцяе дзіця, дзяўчынка. Сама яна жартаўліва называла сябе знаходкай, бо мела нашмат старэйшых сястру і брата.
Маці была праваслаўнай, але на шлюбе перайшла на каталіцкую веру. Была вельмі ўдзячная свайму мужу за штодзённы прыклад сапраўднага католіка. Ён быў добрым сужэнцам і татам для іх дзяцей.
“Я ніколі не чула, каб бацькі сварыліся ці нават размаўлялі адзін з адным на павышаных танах. Калі я была ўжо дарослая, маці ўспамінала, што час ад часу яны з татам мелі нейкія непаразуменні, але перад дзецьмі нічога не вырашалі. У хаце панавалі супакой і ўзаемапавага”.†

Кожны, хто шукае Бога, знойдзе Яго
“Слова Жыцця” прадстаўляе ўвазе чытачоў праект пад назвай “На службе Богу”, прысвечаны Году кансэкраванага жыцця. З гэтага часу ў газеце будуць публікавацца гісторыі пакліканняў кансэкраваных асоб, якія жывуць і працуюць у Гродзенскай дыяцэзіі. Свет патрабуе сведкаў, якія ўкажуць іншым сапраўдныя хрысціянскія каштоўнасці і сваім жыццём і радасцю спаткання з Уваскрослым абудзяць свет.
Сёння сваю гісторыю распавядае сястра Філатэя з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
Мае бацькі не ведалі Бога
“Я нарадзілася ў Гродне ў сям’і працоўных. Мае бацькі жылі без Бога, але гэта не было іх свядомым выбарам. У савецкія часы вера жорстка праследавалася і вынішчалася. А як казаў апостал Павел, вера ад слухання. Не было людзей, якія маглі б перадаць веру маім бацькам, а яны – нам, сваім дзецям”.
І хоць маці не ведала Бога, была цвёрда перакананая, што дзяцей трэба хрысціць. Дзяўчынка, якую назвалі Наталля, была ахрышчана ў гродзенскім Пакроўскім саборы. Гэта стала пачаткам яе жыцця ў Богу, але, на жаль, дар духоўнага жыцця дзяўчыны доўгія гады не развіваўся. Адзінае, што яна магла чуць пра Бога, – сцвярджэнне, што Яго няма. Так вучылі ў школе. †

Старонка 3 з 3:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 348 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.