ГРОДНА
Чацвер,
28 верасня
2023 года
 

На службе Богу

Цярністы ці просты, або Пра доўгі шлях да святарства (4)

На службе Богу


   Брат баніфратр Эмануэль Юран пра дарогу з медустановы ў кляштар.
Матэрыял завяршае цыкл сведчанняў духоўных асоб, якія адкрылі сваё пакліканне пасля разнастайнага жыццёвага досведу.
 

Цярністы ці просты, або Пра доўгі шлях да святарства (3)

На службе Богу


   Ад паштальёна да святара.
Кс. канонік Ян Рэйшаль: “У кожным пакліканні крыецца вялікая Божая таямніца”
Кс. Ян гаваркі і гарласты.
    Кожны яго зварот да цябе гучыць, як загад, і, гледзячы на парафіянак, якія несвядома выцягваюцца ў струнку побач са сваім пробашчам, напрошваецца выснова, што з яго атрымаўся б неблагі камандзір. Аднак ад лёсу начальніка будучы святар уцёк свядома. Лічыў, што важная прафесія і важная пасада будуць замінаць адданаму прыслужванню ў роднай парафіі.
 

Цярністы ці просты, або Пра доўгі шлях да святарства (2)

На службе Богу

Раскрыццё паклікання да святарства кс. Андрэя Каўшука – сапраўдны доказ актыўнай Божай прысутнасці ў жыцці чалавека.
Працяг цыкла сведчанняў ксяндзоў, якія адкрылі сваё пакліканне пасля разнастайнага жыццёвага досведу. Кс. Андрэй Каўшук: “Пакліканне не распазнаецца ў момант, але з перспектывы паспрабаваць сябе ў пэўнай ролі”
 

Цярністы ці просты, або Пра доўгі шлях да святарства

На службе Богу

Часам варта крочыць рознымі сцежкамі, каб выйсці на ўласны шляхНядзелю Добрага Пастыра сёлета адзначаем 25 красавіка і молімся аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця. З гэтай нагоды знаёмімся з жыццёвымі гісторыямі тых святароў нашай дыяцэзіі, што прыйшлі ў семінарыю з “багажом” – працоўным стажам, універсітэтам, адносінамі.
Якую ролю жыццёвы досвед іграе ў распазнанні канчатковага паклікання, чытайце ў сённяшнім нумары газеты “Слова Жыцця”.
 

Духоўнікі святой Фаустыны Кавальскай

На службе Богу

Кожны хрысціянін мае патрэбу ў дасведчаным і чуйным духоўным настаўніку, здольным умацаваць у веры і дапамагчы ў распазнанні Божай волі. Святая Фаустына некалькі гадоў малілася аб духоўніку, які б дапамог ёй у выкананні прароцкай місіі Міласэрнасці. І атрымала. У Вільні яе спавядальнікам і духоўным настаўнікам быў бласлаўлёны кс. Міхал Сапоцька, а ў Кракаве – а. Юзаф Андраш SJ.
Ксёндз Міхал СапоцькаУпершыню кс. Сапоцька сустрэўся з сястрой Фаустынай у чэрвені 1933 года ў Вільні, дзе быў спавядальнікам Кангрэгацыі Сясцёр Божай Міласэрнасці. “Ужо з самага пачатку яна паведаміла мне, – успамінаў ксёндз праз гады, – што ведае мяне з нейкага бачання, што я павінен быць яе духоўнікам і ажыццявіць нейкія планы Бога, якія яна мне прадставіць”.
    З “Дзённіка” мы ведаем, што с. Фаустына не адразу адкрылася свайму спавядальніку, хоць ён і быў паказаны ёй Богам. Сам Езус павінен быў павучаць яе. Паслухмянасць не дала сястры размінуцца з Божай воляй. Святая малілася за свайго спавядальніка, ахвяравала за яго пакуты. А ён даваў сястры веды, дзякуючы чаму яна з любові да Бога праходзіла ўсе стадыі дасканаласці. Ксёндз умацоўваў сястру і падтрымліваў яе. Неаднаразова выказваў думку, што абвяшчэнне праўды аб Божай міласэрнасці з’яўляецца жыццёвай неабходнасцю. Менавіта па яго патрабаванні с. Фаустына пачала пісаць “Дзённік”.
 

Дакрануцца да таямніцы паклікання

На службе Богу

На заканчэнне пастарскага года кансэкраваныя асобы атрымалі з рук біскупа сімвалічныя свечкі

2 лютага ў Паўсюдным Касцёле завяршыўся Год кансэкраванага жыцця, абвешчаны папам Францішкам з нагоды 50-годдзя саборнага дэкрэта “Perfecta caritatis” аб аднаўленні манаскага жыцця.
    Касцёл перажываў мінулы пастарскі год пад дэвізам “Узрадаваўся дух мой”. Нанова адкрывалі сваё пакліканне асобы, якія прысвяцілі сябе служэнню Богу, а вернікі мелі магчымасць глыбей спазнаць багацце іх харызмаў і працы.
У газеце “Слова Жыцця” чытачам было прапанавана “дакрануцца” да таямніцы паклікання кансэкраваных асоб Гродзенскай дыяцэзіі, прайшоўшы разам з імі гэты няпросты, але поўны Божай ласкі шлях. Героі артыкулаў дзяліліся сваімі ўспамінамі, перажываннямі, марамі. Кожнае сведчанне – непаўторнае. У кожнай гісторыі – цуд Божага Промыслу.
 

Бог – найбольшая і найлепшая таямніца

На службе Богу

айцец Эдуард ПяцельчыцСёння сваю гісторыю распавядае айцец Эдуард Пяцельчыц з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля.
Побач з Касцёлам
    Айцец Эдуард нарадзіўся ў Гродне ў каталіцкай сям’і. Тата працаваў вадзіцелем грузавіка, а мама – у бухгалтэрыі. Пазней яна пакінула прафесійную кар’еру і поўнасцю прысвяціла сябе сям’і, у якой выхоўвала дачку і чатырох сыноў.
    „Рэлігійныя вартасці заў-сёды мелі для маіх бацькоў вельмі вялікае значэнне ў выхаванні дзяцей”. Хлопец быў ахрышчаны ў адзіным дзейсным тады ў Гродне касцёле Адшукання Святога Крыжа ксяндзом інфулатам Міхалам Арановічам. У гэтым жа касцёле праз дзевяць гадоў ён упершыню прыступіў да сакраманту споведзі і св. Камуніі.
 

Любіць Бога без усялякіх чаканняў

На службе Богу

айцец Віталій Слука

Сёння сваю гісторыю распавядае айцец Віталій Слука з ордэна Піяраў.
Сярод натоўпу вернікаў
    Айцец Віталій нарадзіўся ў Лідзе ў сям’і католікаў. Быў малодшым сярод траіх дзяцей. Ахрышчаны ў Ліпнішках.
    “Першы сакрамант мне ўдзялялі капуцыны. Я ў гэтым таксама бачу знак: чаму маё пакліканне – манаскі ордэн”.
    Ва ўзросце 12 гадоў хлопец прыступіў да Першай святой Камуніі.
    “У касцёл я спярша хадзіў зрэдку. Мяне брала з сабой мама. Заўсёды думаў: навошта я там патрэбны? Але аднойчы мы паехалі ў касцёл у Нецеч. Пачалася св. Імша. Нічога незвычайнага аж да моманту чытання Евангелля. Я не ўмеў і ніколі не рабіў крыжыкаў на ілбе, вуснах і сэрцы. Гэта заўважыў ксёндз, які цэлебраваў св. Імшу. І, гледзячы на мяне, пачаў тлумачыць, навошта і як гэта рабіць. Што я тады перажыў… Сярод натоўпу вернікаў мяне заўважыў сам святар! Праводжу паралель да фрагмента з Евангелля, дзе Закхей залез на дрэва, каб убачыць Езуса, і ўзрадаваўся, калі Хрыстос заўважыў яго. Думаю, нешта падобнае адбылося і ў маім маленькім сэрцы. Езус увайшоў у мой дом, як да Закхея, і там застаўся”.
 

Бог любіць мяне больш, чым я сам

На службе Богу

айцец Яўген Голуб

Сёння сваю гісторыю распавядае айцец Яўген Голуб з Ордэна Братоў Меншых Канвентуальных.
З “нядзельнай” сям’і католікаў
    Айцец Яўген паходзіць з Івянца з сям’і тавараведа і гісторыка.
    “Я выхоўваўся ў традыцыйнай «нядзельнай» сям’і католікаў. З-за таго, што бліжэйшы адкрыты касцёл знаходзіўся ў Рубяжэвічах, у 60 км ад горада, так атрымлівалася, што літургію можна было перажываць толькі на святы ды ўрачыстасці. Нягледзячы на гэта, родныя заўсёды маліліся, ездзілі на св. Імшу, адзначалі касцёльныя святы – то бок стараліся жыць з Богам. А з часам святыні адбудавалі ў Івянцы...”.
    Таму ахрышчаны хлопчык быў таемна ў касцёле ў Рубяжэвічах, а Першую святую Камунію прымаў ужо ў Івянцы.
    “Я быў крыху старэйшы за дзяцей у групе, якія рыхтаваліся да першай сустрэчы з Хрыстом у таямніцы Эўхарыстыі. Але, памятаю, я сам гэтага захацеў. І перажываў гэты момант з вялікай свядомасцю”.
    Маці хлопчыка спявала ў парафіяльным хоры, а ён прыслужваў пры алтары.
 

Бог – цярплівы Айцец, які выхоўвае да святасці

На службе Богу

айцец Казімір ЕнджэйчакСёння сваю гісторыю распавядае айцец Казімір Енджэйчак з Супольнасці Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганнай.
Малым дзіцём бавіўся “ў ксяндза”
    Айцец Казімір паходзіць з Познаньскай архідыяцэзіі ў Польшчы з сям’і рабочых. Старэйшы з чатырох дзяцей. Быў ахрышчаны ў Кэмблаве. Першую св. Камунію прыняў ва ўзросце 8 гадоў у Бніне.
    “Я адчуў вялікі супакой і радасць ад таго, што Пан Езус прыйшоў у маё сэрца. Пасля абеду ў суботу, адразу ж пасля споведзі, я вярнуўся дадому і пайшоў спаць, каб ужо не зграшыць перад прыняццем Езуса ў святой Камуніі. Ва ўзросце 12 гадоў з поўнай свядомасцю я прыняў сакрамант канфірмацыі, які пакінуў моцны адбітак у маёй душы. Я пачаў думаць аб прысвячэнні жыцця Богу”.
    У Бніне хлопец хадзіў у школу. Кожную нядзелю з усёй сям’ёй прымаў удзел у святой Імшы.
    “Бацькі ўспамінаюць, што ў дашкольным узросце я любіў бавіцца «у ксяндза», асабліва пасля нядзельнай святой Імшы. Я надзяваў доўгі шалік і вітаў усіх словамі: «Пан з вамі»”.
 

Старонка 1 з 3:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.