Святыя сакраманты (4)
часопіс „Dominik idzie do I Komunii Świętej”
08 сакавіка 2015
|
Сакрамант намашчэння хворых
Вы, напэўна, чулі ў парафіяльных аб’явах, што ў час рэкалекцый ці спецыяльнай св. Імшы будзе ўдзяляцца сакрамант намашчэння хворых.
Хворым і пажылым людзям гэты сакрамант павінен дапамагчы перажыць хваробу і розныя звязаныя з пажылым узростам недамаганні. Безумоўна, калі ёсць такая неабходнасць, гэты сакрамант прымаюць таксама і цяжка хворыя дзеці, нават тыя, што яшчэ не прыступілі да сакраманту пакаяння і паяднання ці сакраманту Эўхарыстыі.
Часам людзі баяцца прапанаваць сваім бліжнім прыняць гэты важны сакрамант. Яны лічаць, што яго ўдзяляюць толькі паміраючым, а яны ні ў якім разе не жадаюць нікому смерці. Аднак сакрамант намашчэння хворых удзяляецца не толькі перад смерцю. Калі ўзнікае такая неабходнасць, яго можна прымаць нават некалькі разоў у жыцці.
Часта здараецца, што пасля прыняцця сакраманту намашчэння людзі выздараўліваюць. Калі так не адбудзецца, сакрамант, бясспрэчна, узмацняе іх і дазваляе мужна і цярпліва перажываць хваробу. †

Святыя сакраманты (3)
часопіс „Dominik idzie do I Komunii Świętej”
22 лютага 2015
|
Рыхтуемся да сакраманту пакаяння
Хто, калі і якімі словамі ўстанавіў сакрамант пакаяння і паяднання?
Сакрамант пакаяння і паяднання ўстанавіў Езус Хрыстус пасля свайго ўваскрасення, калі сказаў Апосталам: “Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны, на кім пакінеце, на тым застануцца”.

Што такое грэх?
Грэх – гэта свядомае і дабравольнае парушэнне Божых запаведзей ці касцёльных наказаў.
Што такое цяжкі, смяротны грэх?
Цяжкі грэх, які яшчэ называюць смяротным – гэта абсалютна свядомае і дабравольнае парушэнне Божых запаведзей ці касцёльных наказаў адносна сур’ёзнай матэрыі.
Што такое лёгкі грэх?
Лёгкі грэх – гэта парушэнне Божых запаведзей ці касцёльных наказаў адносна лёгкай матэрыі або адносна сур’ёзнай матэрыі, але не зусім свядома ці дабравольна. †