ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Iдзeм да I святой Камуніі

Святыя сакраманты (5)

Iдзeм да I святой Камуніі

Сакрамант пасвячэння
Святарства, ці сакрамант пасвячэння, быў устаноўлены Панам Езусам.
Ён прагне дапамагчы нам на шляху да неба і таму даў нам Папу, біскупаў і святароў. Ён паклікаў іх, заклікаў да служэння. Гэта яны павінны клапаціцца пра нас, так як пастух клапоціцца пра сваіх авечак.
    Алюмны, якіх мы таксама называем клерыкамі, рыхтуюцца да святарства ў Вышэйшых духоўных семінарыях. Гэта спецыяльныя месцы, у якіх моляцца і вучацца. Такое навучанне працягваецца мінімум шэсць гадоў. Пад канец пятага курса яны прымаюць дыяканскае пасвячэнне, а пасля шостага – святарскае.
   
    Сакрамант святарскага пасвячэння ўдзяляе біскуп.
 

Святыя сакраманты (4)

Iдзeм да I святой Камуніі

Сакрамант намашчэння хворых
Вы, напэўна, чулі ў парафіяльных аб’явах, што ў час рэкалекцый ці спецыяльнай св. Імшы будзе ўдзяляцца сакрамант намашчэння хворых.
Хворым і пажылым людзям гэты сакрамант павінен дапамагчы перажыць хваробу і розныя звязаныя з пажылым узростам недамаганні. Безумоўна, калі ёсць такая неабходнасць, гэты сакрамант прымаюць таксама і цяжка хворыя дзеці, нават тыя, што яшчэ не прыступілі да сакраманту пакаяння і паяднання ці сакраманту Эўхарыстыі.
    Часам людзі баяцца прапанаваць сваім бліжнім прыняць гэты важны сакрамант. Яны лічаць, што яго ўдзяляюць толькі паміраючым, а яны ні ў якім разе не жадаюць нікому смерці. Аднак сакрамант намашчэння хворых удзяляецца не толькі перад смерцю. Калі ўзнікае такая неабходнасць, яго можна прымаць нават некалькі разоў у жыцці.
    Часта здараецца, што пасля прыняцця сакраманту намашчэння людзі выздараўліваюць. Калі так не адбудзецца, сакрамант, бясспрэчна, узмацняе іх і дазваляе мужна і цярпліва перажываць хваробу.
 

Святыя сакраманты (3)

Iдзeм да I святой Камуніі

Рыхтуемся да сакраманту пакаяння
Хто, калі і якімі словамі ўстанавіў сакрамант пакаяння і паяднання?
Сакрамант пакаяння і паяднання ўстанавіў Езус Хрыстус пасля свайго ўваскрасення, калі сказаў Апосталам: “Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны, на кім пакінеце, на тым застануцца”.
Што такое грэх?
Грэх – гэта свядомае і дабравольнае парушэнне Божых запаведзей ці касцёльных наказаў.

Што такое цяжкі, смяротны грэх?
Цяжкі грэх, які яшчэ называюць смяротным – гэта абсалютна свядомае і дабравольнае парушэнне Божых запаведзей ці касцёльных наказаў адносна сур’ёзнай матэрыі.

Што такое лёгкі грэх?
Лёгкі грэх – гэта парушэнне Божых запаведзей ці касцёльных наказаў адносна лёгкай матэрыі або адносна сур’ёзнай матэрыі, але не зусім свядома ці дабравольна. †
   

Святыя сакраманты (2)

Iдзeм да I святой Камуніі

Сакрамант канфірмацыі
Святы Дух зышоў на Апосталаў падчас малітвы ў Вячэрніку, дзе яны разам з Марыяй знаходзіліся пасля ўнебаўшэсця Пана Езуса. Спачатку яны пачулі нібы павеў моцнага ветру, затым з’явіўся агонь, які раздзяліўся на маленькія язычкі. На кожным з Апосталаў спачыў адзін з агеньчыкаў.
Апосталы не пакінулі дары Святога Духа сабе. Яны абвяшчалі веру, удзялялі святы хрост і маліліся, каб іншыя людзі таксама атрымалі гэтыя дары.

Хрысціянін атрымлівае дары Святога Духа ў сакраманце канфірмацыі. Гэты сакрамант мы называем сакрамантам хрысціянскай сталасці. Таму да яго трэба добра падрыхтавацца. Яго ўдзяляе ксёндз біскуп, якому спадарожнічаюць іншыя святары, таму што гэта вялікая падзея для парафіяльнай супольнасці. Усе святары выцягваюць рукі над кандыдатамі да канфірмацыі, а ксёндз біскуп прамаўляе спецыяльную малітву, у якой просіць аб спасланні Святога Духа і Яго дарах: мудрасці, розуме, радзе, мужнасці, умеласці, пабожнасці і боязі Божай.
 

Святыя сакраманты (1)

Iдзeм да I святой Камуніі

Я – Божае дзіця!
Святы хрост – гэта найважнейшы сакрамант, таму што без яго Вы не маглі б прыняць ніводнага іншага сакраманту. Не маглі б цешыцца падрыхтоўкай да сакраманту пакаяння і паяднання, а таксама сакраманту Эўхарыстыі.
Пасля ўваскрасення Пан Езус наказаў Апосталам, каб вырушылі ў свет, навучалі ўсіх людзей і хрысцілі іх “у імя Айца, і Сына, і Духа Святога”. Ё паслаў ім Святога Духа, які ўзмацніў іх і ўдзяліў патрэбныя ласкі для выканання гэтых цудоўных, але нялёгкіх заданняў.
   
    З моманту хросту Вы ўваходзіце ў сям’ю Пана Езуса, з’яўляецеся Божымі дзецьмі. Сям’я Хрыста – гэта вялізная супольнасць людзей, якія вераць у Яго і любяць Яго. Гэтую сям’ю мы таксама называем Касцёлам.
    Вашае першае ці другое імя, выбранае на хросце Вашымі бацькамі, – гэта імя святога заступніка, які павінен быць для Вас прыкладам жыцця. Падчас хросту ксёндз і ўсе людзі, сабраныя ў касцёле, маліліся, каб Вы атрымалі годнасць Божага дзіцяці. Затым ксёнз паліў Вашыя галовы асвечанай вадой і адначасова прамовіў словы: “я цябе хрышчу ў імя Айца, і Сына, і Духа Святога”. Так з Вас быў змыты першародны грэх і Вы атрымалі зярнятка веры. Гэты дар трэба захоўваць і клапаціцца пра яго. У гэтым Вам павінны дапамагаць бацькі і хросныя, якія ўзялі на сябе абавязак выхоўваць Вас у веры каталіцкага Касцёла.
   

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.