Езус, прыходзь з намі смачна паесці
Рэдакцыя
07 снежня 2014
|

За калядным сталом чытаюць Евангелле, за ім ядуць і за ім просяць прабачэння, за ім тонуць у самоце і не чуюць адзін аднаго з-за сямейнага гулу, калядны стол пераварочваюць і дзеці з маці збіраюць стравы з падлогі, яго адмыслова ўпрыгожваюць і за ім банальна вячэраюць, звычайна нешта ўзгадваецца і хтосьці маўкліва слухае. Які б ён не быў, яго заўсёды называюць калядным. Так па-людску, як кожны ўмее і хоча. †
Адвэнт. Знайсці сваё чаканне
Тэрэза Клімовіч
23 лістапада 2014
|

А чакаць жа ніхто не любіць. Людзі здаўна вынаходзяць нейкія рэчы, сэрвісы, аптымізацыі і паслугі, каб скараціць чаканне, не марнаваць часу, пазбегнуць непрыемных перажыванняў.
Чаму ж такім каштоўным з’яўляецца адвэнтавае чаканне? Чаму нельга атрымаць адразу cвята Божага Нараджэння? Катэхеты ведаюць, што такія пытанні часта задаюць дзеці. А дарослыя ўжо спрабуюць высветліць самі, што будзе, калі не рыхтавацца, не пасціць, не абцяжарваць сябе пастановамі, а “атрымаць” адразу свята. А потым на наступны ж дзень сказаць: “Вось і прайшло, нібыта нічога і не было”. Сумна, праўда? Больш за тое, чаканне “за кампанію з іншымі” таксама прыносіць мала карысці. Пражыць гэты перыяд трэба сваім сэрцам, знайсці сваё чаканне і свае адзнакі, што Божае абяцанне вось-вось споўніцца – прыйдзе Збавіцель, блізка выратаванне, цемра адступае перад Святлом. †