Якія існуюць сімвалы Адвэнту?
кс. Руслан Мазан
14 снежня 2012
|

Перыяд Адвэнту мае свае сімвалы, з якімі мы сустракаемся кожны дзень. Толькі, на жаль, мы не заўсёды ведаем, што той ці іншы сімвал азначае і з якой мэтай ён ужываецца. Нават чалавек, які вельмі шмат ведае на тэму сваёй веры, не заўсёды можа добра растлумачыць, напрыклад, сімвалы розных літургічных перыядаў. У час падрыхтоўкі да свят Божага Нараджэння мы сустракаемся з такімі сімваламі, як раратняя свечка, адвэнтавы вянок, фігура Маці Божай, перадаваемая розным людзям, адвэнтавы ліхтарык і адвэнтавы каляндар. Таму давайце пастараемся растлумачыць і зразумець, чым з’яўляюцца і што азначаюць сімвалы, з якімі мы сустракаемся ў Адвэнце.
1. Раратняя свечка – раратка
Свечка з’яўляецца сімвалам хрысціяніна. Воск сімвалізуе цела, кнот – душу, а агонь – святло Святога Духа, якое гарыць у душы чалавека. Раратняя свечка – дадатковая свечка, якую запальваюць падчас раратаў. У касцёле яе змяшчаюць на алтары і запальваюць на раратняй св. Імшы. Гэта звычайна высокая белая свечка, перавязаная белай стужкай і аздобленая зелянінай. Яе запальваюць падчас урачыстага гімна “Хвала на вышынях Богу”. Таксама ў некаторых дамах раратку ставяць на хатнім алтарыку, вельмі часта каля фігуркі ці абраза Маці Божай. Яе запальваюць мадчас сямейнай малітвы. Раратняя свечка сімвалізуе Марыю, якая ў змрочны адвэнтавы час нясе свету Хрыста – сапраўднае Святло. †

Аб Адвэнце яшчэ раз...
кс. Руслан Мазан
30 лістапада 2012
|

Адвэнт у хрысціянскіх Касцёлах з’яўляецца часам падрыхтоўкі, у тым ліку і духоўнай, да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Гэта таксама час чакання і надзеі.
У гэтым годзе Адвэнт пачынаецца ў нядзелю 2 снежня і па традыцыі працягнецца да 24 снежня.

У касцёльным календары, які называецца таксама літургічным, ёсць сталыя і рухомыя святы. Сталыя святы маюць акрэсленую дату, а рухомыя залежаць ад месячнага адліку часу. Адвэнт якраз падпадае пад катэгорыю зменнасці.
Назва “адвэнт” паходзіць ад лацінскага слова “adventus”, што значыць ‘прыход, надыход караля’. Вернікі перажывалі гэты час, разважаючы не толькі аб нараджэнні Божага Сына, але і аб Яго паўторным прыходзе ў дзень Страшнага Суда. Падчас Адвэнту ў літургіі ўжываюцца шаты фіялетавага колеру, за выключэннем III нядзелі, якая называецца “Gaudete”, што на лацінскай мове азначае ‘радуйцеся’. Тады святар можа апрануць ружовы арнат. У гэты ж дзень у Рыме Папа бласлаўляе фігуркі Дзіцятка Езус, якія на плошчу св. Пятра традыцыйна прыносяць рымскія дзеці. Да нашых адвэнтавых традыцый належыць ватыўная св. Імша, званая раратамі, якая звычайна адпраўляецца да ўзыходу сонца. Яе пачаткі сягаюць у XII стагоддзе. †