Выкананне прызначанай пакуты і кампенсацыя бліжнім
а. Андрэй Шчупал‚ CSsR
29 мая 2016
|
Гэта апошняя з пяці абмяркоўваемых на старонках “Слова Жыцця” ўмоў, неабходных для добрай і плённай споведзі. Святы Ян Павел ІІ у адгартацыі “Reconciliatio et Paenitentia” падкрэсліў, што абавязак кампенсацыі і загладжвання віны вынікае, у першую чаргу, з любові, а таксама са справядлівасці. Кожны, хто глыбей зразумее сутнасць сваіх грахоў, якія прывялі Езуса да мукі і смерці на крыжы, і тое, якое вялікае зло яны ўчынілі бліжнім, адразу ж адчуе ў сэрцы абавязак не толькі змянення ўласнага жыцця, але таксама загладжвання віны. Без спробы кампенсаваць абразу, якую мы нанеслі Богу, і крыўду, якую праз свае грахі ўчынілі бліжнім, сакраментальнае навяртанне не было б поўным і эфектыўным.Каб лепш зразумець абавязак выканання пакуты пасля споведзі, прыгадайма вядомы фрагмент з Евангелля. “І калі Езус уваходзіў у адну вёску, сустрэлі Яго дзесяць пракажоных, якія, стаўшы здалёк, моцным голасам казалі: «Езус, Настаўнік, змілуйся над намі!». Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: «Ідзіце, пакажыцеся святарам». А калі адышлі, яны ачысціліся. І адзін з іх, убачыўшы, што быў вылечаны, вярнуўся і моцным голасам праслаўляў Бога, і, упаўшы ніцма да ног Ягоных, дзякаваў Яму. А быў гэта самаранін. Тады Езус сказаў: «Ці не дзесяць было ачышчаных? Дзе ж дзевяць? Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся праславіць Пана, акрамя гэтага чужынца?». І сказаў яму: «Устань, ідзі; вера твая ўратавала цябе»” (Лк 17, 12–19). †
Шчырая споведзь
а. Андрэй Шчупал‚ CSsR
15 мая 2016
|
Працягваем нашы разважанні аб сакраманце пакаяння і паяднання на старонках “Слова Жыцця”. У папярэдніх нумарах мы грунтоўна прааналізавалі ўстанаўленне гэтага сакраманту самім Хрыстом і абмеркавалі ўжо тры з пяці ўмоў, абавязковых для добрай і плённай споведзі: рахунак сумлення, жаль за грахі і моцнае пастанаўленне выправіцца. Толькі пасля дакладнага выканання гэтых умоў мы маем права прыступіць да вызнавання сваіх грахоў перад святаром, да так званай шчырай споведзі.Неабходнасць індывідуальнага вызнавання грахоў перад святаром вынікае з волі Хрыста, які ў дзень свайго ўваскрасення звярнуўся да Апосталаў і іх паслядоўнікаў: “«Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас». І, сказаўшы гэта, дыхнуў і сказаў: «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца»” (Ян 20, 21–23). З вышэйшага тэксту ясна вынікае, што, згодна з воляй Хрыста, адпушчэнне ці затрыманне грахоў залежыць ад вердыкту Касцёла, якому Ён даў спецыяльныя паўнамоцтвы ўдзялення гэтага сакраманту. Слуга Божы Святы Айцец Ян Павел ІІ у апостальскай адгартацыі “Reconciliatio et paenitentia” тлумачыць, што “абвінавачванне сябе ва ўласных грахах неабходна, перш за ўсё, для таго, каб спаведнік мог ацаніць цяжар грахоў і жаль пэнітэнта, а таксама як урач высветліць стан хворага, каб лячыць яго і аздаравіць” (№ 31). Абвінавачванне сябе ў грахах перад Богам у прысутнасці святара з’яўляецца адначасова просьбай грэшніка аб Божай міласэрнасці ў час удзялення сакраманту. Пэнітэнт, вызнаючы перад спаведнікам свае грахі, у атмасферы вялікага даверу і гарантаванай таямніцы ў сакраманце пакаяння паказвае, што яго непакоіць і што баліць, адкрывае сябе на дзеянне гаючай сілы Езуса Хрыста. †
Х
Працягваем нашыя разважанні аб сакраманце пакаяння і паяднання. У трох папярэдніх артыкулах, змешчаных у “Слове Жыцця”, мы разважалі над сутнасцю сакраманту Божай міласэрнасці і абмеркавалі ўжо дзве з пяці ўмоў добрай споведзі: рахунак сумлення і жаль за грахі. Цяпер зоймемся трэцяй, чарговай умовай, абавязковай для сапраўднасці і эфектыўнасці гэтага сакраманту – цвёрдым пастанаўленнем выправіцца.
Працягваем далей нашыя разважанні над сакрамантам пакаяння і паяднанння. У двух папярэдніх нумарах “Слова Жыцця” мы з вамі займаліся аналізам першай умовы добрай і плённай споведзі – рахунку сумлення. Сёння звернем сваю ўвагу на другую ўмову – жаль за грахі.



Дарагія Чытачы!