Святасць – гэта нармальнасць
Першыя бацькі, Адам і Ева, былі створаны ў стане святасці і справядлівасці. Такой першапачатковай святасцю з’яўляўся “ўдзел у жыцці Божым”. Выпраменьванне гэтай ласкі ўмацоўвала ўсе вымярэнні чалавечага жыцця. І пакуль чалавек жыў у блізкасці з Богам, ён не паміраў і не пакутаваў, быў унутрана гарманічны як чалавечая асоба. Гармонія панавала паміж мужчынам і жанчынай, паміж першай парай і ўсім стварэннем. Створаны ў стане святасці, чалавек быў прызначаны да “абагаўлення” Богам (параўн. ККК 375–376, 398).Аднак, падмануты д’яблам, чалавек хацеў “быць, як Бог” (Быц 3, 5), але “без Бога і вышэй за Бога, а не паводле Бога”. Здзяйсняючы першародны грэх, ён паставіў сябе вышэй за Творцу і тым самым пагардзіў Ім; абраў сябе самога замест Пана, насуперак патрабаванням свайго стану як стварэння і адначасова насуперак уласнаму дабру. Святое Пісанне паказвае драматычныя наступствы гэтага першага непаслушэнства. Адам і Ева адразу страцілі ласку першапачатковай святасці, а разам з ёй была знішчана і гармонія, у якой жылі (параўн. ККК 398–400). †
Існуе малітва, прамаўляючы якую, можна выбавіць тысячу душ.
алісьці наша катэхетка хацела зрабіць на ўспамін усіх памерлых вернікаў такую інсталяцыю: паставіць у касцёле помнік, а замест здымка прымацаваць на ім люстэрка, каб кожны мог убачыць сябе ў такім антуражы. Ідэю дэкарацыі ўсё ж не ажыццявілі, але вобраз у маёй галаве застаўся. Задушны дзень – гэта не толькі пра мінулае, але хутчэй пра сучаснасць і нават будучыню.
“І ўпакорыцца народ Мой, які называецца імем Маім, і будуць маліцца, і шукаць аблічча Майго, і адвернуцца ад благіх шляхоў сваіх, дык Я пачую з неба, і дарую грахі іхнія, і ацалю зямлю іхнюю” (2 Кр 7, 14).
Пытанне аб сэнсе жыцця ўздымалася чалавекам ва ўсе часы: “Хто я?”, “Навошта жыву?”, “У чым сэнс майго існавання?”. Калі мы маем сэнс жыцця, атрымліваем мэту, да якой можам імкнуцца. Ён з’яўляецца меркай таго, што важна, а што не.
У кастрычніку заўважаем, як на сцежках з’яўляюцца вялікія бусіны – каштаны, знамянуючы прыйсце новага халоднага сезона. У сваю чаргу ў цёплых кішэнях нашых паліто намацваем маленькія бусіны – ружанец, што азначае распачацце адмысловага малітоўнага перыяду.




Дарагія Чытачы!