Зразумець моц Уваскрасення

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Менавіта гэтымі словамі штогод традыцыйна вітаем хрысціян у час Вялікадня. Аднак што гэтае сведчанне значыць канкрэтна для Цябе і як уплывае на Тваё жыццё? Ці абмяжоўваецца ўваскрасенне выключна гістарычным фактам, які адбыўся 2 000 гадоў таму і перайшоў у нашу культуру як рэлігійны абрад? Ці ўсё ж вера ва ўваскрослага Езуса мае жывую сілу ў Тваім штодзённым існаванні, фарміруючы мысленне і паводзіны? †