Чырвоны шнурочак
Вольга Пінкевіч
19 студзеня 2014
|
- Хвала Хрысту, айцец.
- Хвала Хрысту.
- Вы мне сказалі прыйсці, я ў хуткім часе павінна стаць хроснай.
- Вельмі добра, што Вы прыйшлі. А пакажыце, калі ласка, Вашу руку.
- Руку? Навошта?
- Так-так, руку.
Што гэта ў Вас там такое?
- Шнурочак чырвоны...
Каб ад злых людзей абараніў...
- Паверце, ад ЗЛЫХ ён Вас не абароніць!
- З таго часу шнурочак я не нашу. Затое пастаянна бяру з сабою малітоўнік і царкоўную свечку!

Гэтую гісторыю я пачула ад адной маёй знаёмай. А яшчэ адну расказаў аднойчы на святой Імшы пробашч гродзенскага катэдральнага касцёла ксёндз Ян: “Прыехаў я аднойчы хрысціць дзіця. Маленькае яўна трывожылася, плакала. І раптам убачыў на яго ручцы чырвоны шнурочак. Тады бабуля (здаецца, менавіта так, прабачайце, калі памыляюся!) адказала, што гэта, каб абараніць дзіцятка ад сурокаў. «Ад якіх яшчэ сурокаў? – абурыўся я, – сюды ж ксёндз прыехаў!». Я загадаў зараз жа пазбавіцца ад гэтай вяроўкі. Як толькі гэта было зроблена, дзіця перастала плакаць. І я яго ахрысціў”. †