Паўсюдны Касцёл (23)
На падставе інтэрнэт-крыніц
26 верасня 2021
|
† Венгрыя. З нагоды Эўхарыстычнага кангрэса ў Будапешце адбылася сустрэча іерархаў каталіцкіх супольнасцей візантыйскага абраду ў Еўропе. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі 20-ці Цэркваў “sui iuris”. Спецыяльны госць на сустрэчы – Юсеф Абсі, Патрыярх Мельхіцкай Царквы ў Сірыі. Прадстаўнікі ўсходніх Цэркваў прынеслі сведчанні сучасных пакутнікаў на Міжнародны эўхарыстычны кангрэс. †