Паўсюдны Касцёл (3)
На падставе інтэрнэт-крыніц
08 лістапада 2020
|
☞ Лаос. 4 хрысціяніна арыштаваны за арганізацыю пахавальнай цырымоніі. Яны абвінавачваюцца ў “парушэнні мясцовых звычаяў і традыцый”. Нягледзячы на тое, што затрыманым афіцыйна не прад’яўлена абвінавачанне ў якіх-небудзь злачынствах, яны застаюцца ў турме да чакання рашэння ўлад аб далейшым разглядзе справы. Хрысціяне складаюць у краіне каля 2% ад усіх жыхароў і, як пераважна аднародная рэлігійная меншасць, сутыкаюцца з пастаяннымі формамі дыскрымінацыі, уключаючы злоўжыванне судовай уладай. †