Паўсюдны Касцёл (8)
На падставе інтэрнэт-крыніц
24 студзеня 2021
|
☞ Польшча. Скончыўся найбуйнейшы пасля вайны рамонт Марыяцкай базілікі ў Гданьску, які фінансаваўся ў асноўным Еўрапейскім саюзам. Рамонт, выдаткі на які склалі 19 мільёнаў 746 тысяч злотых, працягваўся больш за 3 гады і вёўся мясцовай парафіяй. У выніку праекта павялічылася турыстычная прывабнасць Марыяцкай базілікі, эстэтыка святыні і ўсяго Галоўнага горада. Асноўнай мэтай праекта было аднаўленне, кансервацыя базілікі і абарона яе ад заняпаду. Гэта дазволіла аднавіць першапачатковую каштоўнасць і захаваць культурную спадчыну храма для будучых пакаленняў. †