Паўсюдны Касцёл (13)
На падставе інтэрнэт-крыніц
04 красавіка 2021
|
☞ Украіна. У Львове ствараецца новы асяродак польскіх бенедыктынцаў. Бр. Леапольд Рудніцкі і бр. Барыс Катоўскі з Тыньца, а. Максімільян Навара і бр. Яфрэм Міхальскі з Любіна прыехалі ў Львоў, каб стварыць капеланію для кляштара сясцёр бенедыктынак. Кляштар св. Юзафа быў заснаваны ў Львове дзякуючы запрашэнню арцыбіскупа Мечыслава Макрыцкага, а таксама пэўнай сям’і са Швейцарыі, якая вырашыла зафундаваць манастыр у сталіцы заходняй Украіны. У год, прысвечаны апекуну Касцёла, бенедыктынцы спадзяюцца, што яго заступніцтва дапаможа ім у развіцці місіі ва Украіне. †