Паўсюдны Касцёл (18)
На падставе інтэрнэт-крыніц
13 чэрвеня 2021
|

♰ Аўстралія. Мітрапаліт Сіднэя выказаў пратэст супраць планаў новага ўрада аўстралійскага штата Новы Паўднёвы Уэльс узяць на сябе кіраванне ўсімі могілкамі, уключаючы касцёльныя. Ён адзначыў, што гэтую ролю прыняла б свецкая дзяржаўная бюракратыя, у той час як “клопат пра памерлых – гэта духоўная, а не свецкая місія”. “Наша вера вучыць, што гэта адзін з учынкаў міласэрнасці адносна цела, і ён ляжыць у аснове таго, як мы клапоцімся пра свае могілкі. Здаецца, урад разглядае валоданне могілкамі толькі як крыніцу даходу, без уразлівасці да іх духоўнага элемента і да пажаданняў сем’яў памерлых”, – адзначыў арцыбіскуп Энтані Фішэр. †